Официально

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна

за паўгоддзе былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта пад старшынствам Васіля Агіевіча.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Кавалевіча, прамысловымі прадпрыемствамі раёна выраблена прадукцыі на 1203,7 мільярда рублёў, што складае амаль 102 працэнты да ўзроўню мінулага года. Не дасягнулі мінулагодняга ўзроўню ААТ “Палессеэлектрамаш”, “Лунінецлес”, “Палімер” і РМЗ. Сярод прычын – недахоп абаротных сродкаў, знос тэхналагічнага абсталявання, складанасці на рынках збыту. На 1 ліпеня запасы гатовай прадукцыі склалі 68,7 працэнта. Рэкамендавана ўсім прадпрыемствам своечасова карэкціраваць эканамічную палітыку з улікам імкліва мяняючайся сітуацыі на рынках.
Разам з тым, тэмп росту экспартных паставак з пачатку года дасягнуў 125,9 працэнта. Істотна павялічыўся экспарт тавараў з маркай лунінецкіх вытворцаў у Расію. Тавараабарот паміж раёнам і Расійскай Федэрацыяй склаў 31,8 мільёна долараў ЗША. Эскпартныя пастаўкі на РУВП “Граніт” да ўзроўню мінулага года павялічыліся ў 4 разы.
У першым паўгоддзі ўведзена ў строй больш як 7830 квадратных метраў індывідуальнага жылля. Вядзецца будаўніцтва трох шматкватэрных дамоў. На вуліцы Смаленская ў Лунінцы распачата ўзвядзенне дома для сям’і, якая выхоўвае дзяцей-сірот. Не спыняецца добраўпарадакаванне вуліц. Аб’ём падрадных работ у будаўніцтве склаў 92201 мільён рублёў – 74,4 працэнта да задання. Невыкананне паказчыка абумоўлена скарачэннем аб’ёмаў работ у вядучых будаўнічых арганізацыях.
Што датычыць інвестыцый, то ў эканоміку раёна з пачатку года накіравана больш як 415 мільярдаў рублёў. Асноўныя спадзяванні ўскладваюцца на пачатак узвядзення горнаабагачальнага камбіната ў Сітніцы, дзе кошт ка-пітальных затрат перабольшвае 450 мільёнаў долараў.
Праводзіцца работа па прыцягненню ў эканоміку раёна прамых замежных інвестыцый. Заданнем на год гэтая лічба вызначана ў памеры 4 мільёнаў долараў ЗША.
Рознічны тавараабарот раёна праз усе каналы рэалізацыі перабольшыў мінулагодні ўзровень і склаў 746,8 мільярда рублёў.
Зменшаны ў параўнанні з леташнім і аб’ёмы груза- і пасажырскіх перавозак.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата за студзень- май 2014 года склала 4843,5 тысячы рублёў – 114,1 працэнта да ўзроўню мінулага года.
Стан спраў у сельскай гаспадарцы ахарактарызаваў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Бойка. Заданне па тэмпу росту валавай прадукцыі выканалі толькі 5 гаспадарак раёна – філіял “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”, СВК “Дзятлавіцкі”, “Вулькаўскі світанак”, “Лунінскі” і філіял “Аграграніт”. Па прычыне зніжэння вытворчасці малака аграпрам раёна недабраў больш як 11 мільярдаў рублёў.
Разам з тым, практычна ўсе сельгас-арагнізацыі раёна (за выключэннем СВК “Дварэцкі” і філіяла “Аграграніт”) па выніках паўгоддзя выйшлі на бясстратную работу.
Прыбытак быў бы яшчэ большым, калі б у гаспадараках належную ўвагу ўдзялялі якасці прадукцыі і, перш за ўсё, малака. Гатункам “экстра” плюс вышэйшы яго рэалізавана на пера-працоўчыя прадпрыемствы 75,8 працэнта, што на 6,3 працэнта больш, чым летась. Больш атрымана і цялят.
А вось валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы адстаюць ад мінулагодняга паказчыка. Сярэднясутачная прыбаўка буйной рагатай жывёлы складае 513 грамаў – на 22 грамы менш, чым летась. А ў СВК “Дзятлавіцкі”, “Гарадоцкі”, “Хваецкае”, “Новае Палессе”, “Дварэцкі”, “Азярніца”, КУСП “Рэдзігерава-Агра” і філіяле “Аграграніт” гэты паказчык меншы за 500 грамаў. Разам з тым, у філіяле “Лобчанскае” і КУП “Міжлескае” прывагі складаюць 682 і 678 грамаў, што больш, чым летась.
Жадае быць лепшай работа па аднаўленню статка. Актуальнай застаецца праблема захаванасці цялят, хаця сёлета і ўдалося дабіцца зніжэння па-дзяжу жывёлы.
Спыніўся дакладчык і на стане спраў у раслінаводстве. Сёння на Лунінеччыне трэба ўбраць збожжавыя і зернебабовыя на плошчы ў 25022 гектары. Паспяхова справіліся з уборкай рапсу, які займаў больш як 3000 гектараў.
Ёсць упэўненасць, што арганізавана пройдзе і жніво збожжавых, дзе за-дзейнічаны ўсе 89 камбайнаў. Для да-працоўкі зерня падрыхтаваны 18 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў.
Асаблівая ўвага была звернута ў ходзе пасяджэння на сяўбу пажніўных і паўкосных культур, якія павінны замяніць пацярпеўшую ад капрызаў надвор’я кукурузу. Аднак не ўсюды разумеюць важнасць гэтай справы. Так, у СВК “Дзятлавіцкі”, “Вулькаўскі світанак”, “Дварэцкі” і КУП “Міжлескае” на момант правядзення пасяджэння да сяўбы пазначаных культур не прыступілі.
У прынятым рашэнні звернута ўвага не толькі на станоўчыя, але і адмоўныя моманты, а таксама вызначаны шляхі іх вырашэння.

 

ДАЎЖНІКОЎ ПА ПЛАЦЯЖАХ У БЮДЖЭТ НЯМА
На пасяджэнні разгледжана выкананне раённага бюджэту за першае паўгоддзе 2014 года.
Як адзначыў начальнік фінансавага аддзела Леанід
Юнчык, даходы кансалідаванага бюджэту склалі 261031,4 мільёна рублёў ці 46,2 працэнта да гадавога плана. З іх уласныя даходы склалі 159003,4 мільёна рублёў.
Па стану на 1 ліпеня 2014 года запазычанасці ў бюджэт няма. Аднак на Лунінеччыне ніжэйшым за сярэднеабласны застаецца тэмп росту паступленняў падаходнага падатку.
Расходная частка бюджэту прафінансавана на 47 працэнтаў і склала 261992,0 мільёна рублёў. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць па расходах, фінансуемых з бюджэту, перабольшвае 6 мільярдаў рублёў.
Вырашана па выніках 9 месяцаў забяспечыць якаснае выкананне плана даходаў бюджэту, ліквідаваць запазычасць установам аховы здароўя, строга кантраляваць расходаванне сродкаў раённай казны.

 
КОЖНЫ ЗВАРОТ – ПАД УВАГАЙ
Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме заўсёды знаходзіцца пад пільным кантролем.
Вось і на гэты раз яе стан быў прааналізаваны
асабліва пільна. Начальнік аддзела Раіса Мазырчук адзначыла, што за паўгоддзе колькасць скаргаў у розныя інстанцыі павялічылася прыкладна на трэць.
Як заўсёды, сярод агульнай масы зваротаў нямала тых, якія маглі б своечасова вырашыцца на месцах. Менавіта такія паступілі ў Пінскі міжраённы КДК з СВК “Новае Палессе” і “Чучавіцкі”.
Расказала Раіса Якаўлеўна аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне з тым, каб ліквідаваць такія моманты. Нягледзячы на тое, што ў цэлым яна прызнана здавальняючай, у рашэнні яшчэ раз звернута ўвага на неабходнасць узмацніць кантроль за своечасовым і якасным разглядам зваротаў грамадзян.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть