Официально

З ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ ЭКАНОМІКІ

Вынікі работы народнагаспадарчага комплексу раёна ў
першым квартале 2012 года былі падведзены на красавіцкім пасяджэнні раённага
выканаўчага камітэта. Пацверджаннем таму, што раён жыве ў напружаным працоўным
рытме, стаў факт арганізаванага і якаснага правядзення сяўбы яравых збожжавых
культур. Гэтую акалічнасць асабліва падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль
Агіевіч.

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ

Як паведаміў начальнік аддзела эканомікі Уладзімір
Кавалевіч, у першым квартале выкананы пяць асноўных прагнозных паказчыкаў і
адно заданне. Меншымі, чым планавалася, аказаліся інвестыцыі ў асноўны капітал,
экспарт тавараў, сальда знешняга гандлю таварамі, паказчык прамых замежных
інвестыцый на чыстай аснове, рэнтабельнасць продажу ў прамысловасці і некаторыя
іншыя паказчыкі.

Прамысловымі прадпрыемствамі раёна за тры месяцы
выраблена прадукцыі на 352,9 мільярда рублёў, што складае 202,1 працэнта да
адпаведнага  ўзроўню мінулага года. Удвая
павялічылі выпуск прадукцыі 15 прамысловых прадпрыемстваў. Яе запасы на складах
на 1 красавіка дасягнулі 56,1 працэнта да сярэднямесячнага выпуску.

Адзначаны і праблемы. Шэсць прамысловых прадпрыемстваў
дапусцілі спад вытворчасці. Па прычыне выхаду са строя тэхналагічнаага
абсталявання менш выпушчана нярудных матэрыялаў на РУВП “Граніт”. Амаль
двухмесячныя запасы гатовай прадукцыі скапіліся на складах ААТ
“Палессеэлектрамаш”. Аналагічная тэндэнцыя назіралася на ААТ “Лунінецкі малочны
завод” і ПВУП “Вікторыя”. Некалькі зменшылася і рэнтабельнасць продажу.

У ходзе абмеркавання в.а. генеральнага дырэктара РУВП
“Граніт” Эдеард Гаўрылковіч запэўніў, што да 10 мая павінна ўвайсці ў
эксплуатацыйны рэжым пятая тэхналагічная лінія, а па выніках паўгоддзя усё
прадыпрыемства выйдзе на запланаваныя аб’ёмы.

Планамі па змяншэнню складскіх запасаў падзяліўся і
дырэктар ААТ “Палессеэлетрамаш” Аляксандр Казакоў. У бліжэйшай перспектыве  тут павінны разгрузіць склады, а па выніках 9
месяцаў – выйсці на запланаваныя паказчыкі работы.

Як станоўчы адзначаны той факт, што ў цэлым па выніках
работы за квартал прадпрыемствамі забяспечаны рост прадукцыйнасці працы над
ростам заработнай платы. Аднак застаецца нізкай дабавачная вартасць ў разліку
на аданаго работніка: сёлета гэты паказчык склаў 2 тысячы долараў ЗША, у той
час , як летась – 2,3 тысячы долараў ЗША.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Па выніках першага квартала рост валавай прадукцыі
сельскай гаспадаркі склаў 105 працэнтаў, што адпавядае прагнознаму паказчыку.
Прадукцыі выраблена на 39 мільярдаў рублёў. Тэмп росту валавай вытворчасці
малака дасягнуў 109,5 працэнта.

Аднак менавіта з-за спаду ў жывёлагадоўлі ў СВК
“Багданаўка”, “Велута”, Гарадоцкі”, “Дварэцкі”, “Азярніца” і “Чучавічы” не
здолелі дасягнуць мінулагодняга ўзроўню ў вытворчасці сельгаспрадукцыі. А ў СВК
“Багданаўка” і “Дварэцкі” дапусцілі зніжэнне вытворчасці і малака, і мяса.

Разам з тым, прыкметны крок наперад зрабілі ў
“Рэдзігерава-Агра”, СВК “Вулькаўскі світанак”, філіяле “Лобчанскае” ААТ
“Лунінецкі малочны завод” і некаторых іншых гаспадарках.

За два месяцы года сельгаспрадпрыемствамі атрымана 8,8
мільярда рублёў прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг. Па выніках
квартала ўсе гаспадаркі, акрамя СП “Аграграніт”, выйшлі на бясстратную работу.
Срэднемесячная заработная плата за студзень-люты 2012 года ў
сельгасараганізацыях склала 1496 тысяч рублёў.

У асноўным на ўзроўні мінулага года захавана структура
пасяўных плошчаў.  Павялічаны пасевы
крупяных культур і кукурузы на зерне. Паралельна з пасяўной кампаніяй
праводзяцца работы па падкормццы шматгадовых траў і лугапашавых угоддзяў.
Працягваецца паўторная падкормка азімых культур.

БУДАЎНІЦТВА

Аб’ём падрадных работ у будаўніцтве склаў 25720 мільёнаў
рублёў з тэмпам росту 58 працэнтаў пры плане 93 працэнты.

Выкананы прагнозны паказчык па ўзвядзенню жылля. У першым
квартале ўведзена ў строй 13128 квадратных метраў жылля. Амаль 50 працэнтаў ад
агульнай плошчы складаюць індывідуальныя дамы. У студзені здадзены ў
эксплуатацыю 108-кватэрны дом у Лунінцы, у красавіку – 72-кватэрны – у
Мікашэвічах.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр
Цяльпук, у раёне запланавана 
рэканструкыя 16 малочна-таварных фермаў. Зараз тут асвоена амаль 5
мільярдаў рублёў. Работы будуць актывізаваны з выхадам жывёлы на пашу.

Працягваецца ўзвядзенне 4 бульбасховішчаў і
зернесушыльнага комплекса ў філіяле “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”.

Вялікі аб’ём будаўнічых работ прадугледжаны ў нашым раёне
Дзяржаўнай праграмай развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў
Прыпяцкага Палесся. Згодна з ёй у першым паўгоддзі запланаваны ўвод у строй
парома праз раку Прыпяць, плавальнага басейна ў Лунінцы, сярэдняй школы ў
Вульцы 2. Праходзіць экспертызу праектна-каштарысная дакументацыя на прыбудову
да СШ №1 г. Лунінца.

У полі зроку – добраўпарадкаванне вуліц і дарог, на якія
сёлета мяркуецца затраціць амаль 3 мільярды рублёў.

В.М. Агіевіч у чарговы раз звярнуў увагу на сітуацыю з
загрузкай будаўнічага комплексу раёна работай і неабходнасць у абавязковым
парадку захаваць калектывы.

СПАЖЫВЕЦКІ РЫНАК

Рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі склаў
195,3 мільярда рублёў, або 100 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Зменшаны
тавараабарот у грамадскім харчаванні.

Рознічны тавараабарот у спажыўкааперацыі за 3 месяцы
склаў 76179,6 мільёна рублёў – 97,3 працэнта да ўзроўню мінулага года.

Нягледзячы на тое, што сёлета прагназуецца інфляцыя не
больш як 19-22 працэнты, выкананне паказчыку тавараабароту складваецца
дастаткова напружана. Вызначаны попыт на тавары з улікам плацёжаздольнасці
насельніцтва.

Павялічылася колькасць гандлёвых кропак. Акрамя ранейшых,
пакупнікоў запрашаюць 6 новых павільёнаў плошчай 178 квадратных метраў і 5
магазінаў з гандлёвай плошчай амаль 251 квадратны метр.

Пра дасягненні ў сацыяльнай сферы расказаў намеснік
старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч. Красамоўныя лічбы і факты пераконвалі,
што працуюць тут теленавітыя і захопленыя людзі, здольныя вывесці Лунінеччыну
на перадавыя пазіцыі не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

Х   х   х

У ходзе пасяджэння былі прааналізаваны вынікі зімоўкі
жывёлы і падрыхтоўкі да летне-пашавага ўтрымання.

Як і штогод, пасля завяршэння ацяпльнага сезона
абмеркавалі ўсе яго нюансы. Адначасова былі вызначаны задачы па падрыхтоўцы
народнагаспадарчага комплекса да зімы будучага года.

Завяршылася пасяджэнне інфармацыяй начальніка аддзела па
рабоце са зваротамі грамадзян Марыі Канановіч, якая праінфармавала, хто з
жыхароў раёна куды і на што скардзіўся і як вырашаліся іх праблемы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть