Официально

Заўважаць не толькі адмоўнае, але і станоўчае

Трэцяя сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання 29 верасня прайшла ў малой зале Дома Саветаў. Правёў яе старшыня райсавета Віктар Рафаловіч. Першым на парадку дня значыўся аналіз работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання, арганізацый і прадпрыемстваў раёна па добраўпарадкаванню населеных пунктаў і аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, навядзенню парадку на зямлі, зносу старых пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Аляксандр Байдук прапанаваў рознабаковую інфармацыю, падмацаваную яскравымі слайдамі. У поле зроку правяраючых трапілі практычна ўсе сельсаветы. Найбольш нараканняў прагучала ў адрас прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі Дварэцкага, Вулькаўскага, Сінкевіцкага, Лахвенскага, Гарадоцкага, Дзятлавіцкага сельвыканкамаў і Мікашэвіцкага гарвыканкама. Адначасова галоўны кантралёр санітарнага парадку паскардзіўся на адсутнасць ініцыятывы з боку старшыняў сельвыканкамаў, маўляў, іх работа па навядзенню парадку абмяжоўваецца выкананнем выдадзеных прадпісанняў. З гэтым не пагадзіўся старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, які браў удзел у рабоце сесіі. Васіль Міхайлавіч прапанаваў звярнуць увагу не толькі на адмоўныя факты, але і станоўчыя сведчанні старання асобных кіраўнікоў і звычайных грамадзян. На Лунінеччыне і насамрэч нямала годных для пераймання прыкладаў прыгожых падведамасных тэрыторый і ўзорных сядзіб.
Хаця ніхто не адмаўляў і таго, што работы ў справе навядзення і падтрымання парадку яшчэ шмат. Менавіта таму дзейнасць у гэтым накірунку аналізуецца практычна на кожным пасяджэнні райвыканкама, а з бюджэту выдзяляюцца сродкі на добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна і набыццё неабходнай тэхнікі для камунальнай службы. Вось і нядаўна прынята рашэнне купіць 2 новыя смеццявозы і 70 металічных кантэйнераў. “Работа па падтрыманню санітарнага парадку – гэта работа з людзьмі. І ў канцы года яна будзе дэталёва прааналізавана”, – па-абяцаў В.М. Агіевіч.
У ходзе сесіі была раскрытыкавана заганная практыка непаразуменняў, якія іншы раз назіраюцца паміж кіраўнікамі гаспадарак і сельвыканкамаў. На гэта асаблівую ўвагу звярнуў старшыня раённага Савета Віктар Рафаловіч. Усе пазначаныя нюансы знайшлі адлюстраванне ў прынятым рашэнні. Акрамя ўсяго іншага, ім прадугледжана да 1 лістапада правесці сустрэчы з жыхарамі, у ходзе якіх не толькі вывучыць меркаванне наконт арганізацыі работы па збору і вывазу смецця, выслухаць прапановы па паляпшэнню санітарнага стану нашых вёсак і гарадоў, але і праінфармаваць аб правядзенні чарговых работ з непасрэдным удзелам грамадскасці.
Не менш зацікаўлена паставіліся дэпутаты і да абмеркавання прапанава-нага ўдакладнення расходаў раённага бюджэту на 2014 год. Сума ў больш як 10 мільярдаў рублёў была накіравана на пад-трымку жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і іншыя патрэбы.
Дэпутаты аднагалосна ўнеслі змяненні ў Інструкцыю аб парадку кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна, а таксама некаторыя рашэнні раённага Савета дэпутатаў.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть