Официально

ЗА СТАРАННІ – пашанА І ПРЭМІІ

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва  сярод сельскагаспадарчых арганізацый, фермаў і работнікаў жывёлагадоўлі ў 2012 годзе.
Пераможцамі сярод гаспадарак       па вытворчасці малака прызнаны:
1-ае месца – КУП “Міжлескае” (кіраўнік В.Е. Коваль) – у параўнанні з мінулым годам пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1 студзеня 2013 года павялічылася  на 253 галавы і склала 3310, у т.л. кароў – 1500; валавая вытворчасць малака  – 55690 цэнтнераў або 111 працэнтаў да ўзроўню 2011 года; надой на карову вырас на 430 кілаграмаў і склаў 4407 кілаграмаў, выхад цялят на 100 кароў і цялушак – 93; рэалізавана малака гатункамі “экстра” і вышэйшым – 77,6 працэнта.
2-ое месца – СВК “Вулькаўскі світанак” (кіраўнік У.І. Соц) – пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася  на 139 галавы і склала 4584 галавы, у т.л. кароў – 1400; валавая вытворчасць малака  – 59140 цэнтнераў або 107 працэнтаў да ўзроўню 2011 года; надой на карову вырас на 313 кілаграмаў і склаў 4549 кілаграмаў, выхад цялят на 100 кароў і цялушак – 91; рэалізавана малака гатункамі “экстра” і вышэйшым – 82,3 працэнта.
3-яе месца – СВК “Новае Палессе” (кіраўнік – В.Ф. Ермалёнак) – пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1 студзеня 2013 года павялічылася  на 174 галавы і склала 2320, у т.л. кароў – 928; валавая вытворчасць малака – 29172 цэнтнеры, або 107 працэнтаў да ўзроўню 2011 года; надой на карову павялічыўся на 163 кілаграмы і склаў 4126 кілаграмаў, выхад цялят на 100 кароў і цялушак – 102; рэалізавана малака гатункамі “экстра” і вышэйшым – 99,6 працэнта.
Кіраўнікі гаспадарак адзначаны грашовымі прэміямі: за 1-ае месца – 20 базавых велічынь; за 2-ое месца – 15 базавых велі-чынь; за 3-яе месца – 10 базавых велічынь. 
Прызавыя месцы ў вытворчасці малака сярод фермаў і аператараў машыннага даення вырашана не прысуджаць па прычыне невыканання ўмоў спаборніцтва.
ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: 
  Сярод фермаў па адкорму і дарошчванню буйной рагатай жывёлы:
1-ае месца – ферма РУП “Палеская станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства” (загадчык А.К. Наздрын) – валавыя прывагі  склалі 91,3 тоны; сярэднясутачныя – 737 грамаў, што на 44 грамы больш, чым у 2011 годзе;
2-ое месца – ферма СВК “Лунінскі” (загадчыца М.А. Гарбунова) – валавыя прывагі  склалі 241 тону; сярэднясутачныя – 696 грамаў, што на 146 грамаў больш;
3-яе месца – ферма СВК “Вулькаўскі світанак” (загадчыца Т.А. Косач) – валавыя прывагі  склалі 307,6 тоны; сярэднясутачныя – 653 грамы, што на 194 грамы больш.
Загадчыкі фермаў адзначаны грашовымі прэміямі: за 1-ае месца – 15 базавых велічынь; за 2-ое месца – 10 базавых велічынь, за 3-яе месца – 5 базавых велічынь;
  сярод аператараў па адкорму і дарошчванню буйной рагатай жывёлы:
1-ае месца – аператар СВК “Дварэцкі” Вольга Ванюк (валавыя прывагі – 193 цэнт-неры, сярэднясутачныя – 887 грамаў, 118% да ўзроўню 2011 года);
2-ае месца – аператар СВК “Дварэцкі” Ірына Біліба (валавыя прывагі – 199 цэнтнераў, сярэднясутачныя – 874 грамы, 106% да ўзроўню 2011 года);
3-яе месца – аператар Палескай доследнай станцыі  Алена Мелюх (валавыя прывагі – 122 цэнтнеры, сярэднясутачныя – 841 грам, 109% да ўзроўню 2011 года);
  сярод аператараў на адкорме свіней: 
Наталля Грыневіч – 609 грамаў; Надзея Верас – 437 грамаў; 
па абслугоўванню свінаматак з парасятамі – Валянціна Кузьміч (атрымала 2364 парасяты) – усе з СВК “Дварэцкі”;
Кожная з аператараў удастоена грашовай прэміі ў памеры 10 базавых велічынь;
 За павелічэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі, стварэнне спрыяльных умоў працы, захаванне ветэрынарных і санітарных нормаў, добраўпарадкаванне тэрыторый грашовых прэмій удастоены:
кіраўнікі – СВК “Велута” Сяргей Наварыч, СВК “Чучавічы” Сяргей Богуш – у памеры 15 базавых велічынь кожны;
галоўны заатэхнік  Палескай станцыі Вольга Збанчук (10 базавых велічынь);
галоўны ветурач СВК “Новае Палессе” Аляксандр Лукашэвіч (10 базавых велічынь);
загадчыкі фермаў  СВК “Дварэцкі” Тамара Дашкевіч, СВК “Новае Палессе” Жанна Таненя (па 10 базавых велічынь кожная);
тэхнікі-асемянатары ПУСП “Рэдзігерава-Агра” Валянціна Кушнярук, СВК “Новае Палессе” Таццяна Ляхава (па 8 базавых велічынь кожная).
   у развіцці і атрыманні таварнай прадукцыі пчалярства:
пчаляр СВК “Гарадоцкі” Мікалай Яраховіч – выхад таварнага мёду склаў12,8 кілаграма, валавага – 38,15 цэнтнера , на 1 пчоласям’ю – 9,85 кілаграма.
  Грашовай прэміі ў памеры 7 базавых велічынь удастоены кожны з аператараў машыннага даення, якія атрымалі больш як 5 тысяч кілаграмаў малака ад фуражнай каровы: 
Алена Насеня, Таццяна Паўловіч, Валянціна Яраховіч, Марыя Майсак, Людміла Яраховіч, Наталля Яраховіч, Надзея Макейчык – усе з СВК “Вулькаўскі світанак”;  Ларыса Валько, Вера Малейчык, Алена Ільючык, Вольга Бурдзялёва, На-дзея Каваляускене, Ганна Кірыковіч, Раіса Дрынеўская – з Палескай станцыі; Марыя Бондар, Вольга Трухнова – з СВК “Лунінскі”; Галіна Бярозка, Ірына Гушчэня – з КУП “Міжлескае”; Людміла і Ганна Якавец – з філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”; Ганна Самусевіч   – з ПУСП “Рэдзігерава-Агра”; Марыя Проц – з СВК “Новае Палессе”.   
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть