Здароўе людзей застаецца важнейшым прыярытэтам дзяржавы
Официально

Здароўе людзей застаецца важнейшым прыярытэтам дзяржавы

неваррр

У гэтым упэўнены галоўны ўрач установы аховы здароўя  “Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца Ігар НЕВАР, які ўвайшоў у лік дэлегатаў форуму ад Лунінеччыны.

– Тое, што медыцыне ў нас удзяляецца самая пільная ўвага, бачна, у тым ліку, і на прыкладзе нашага раёна. У новай бальніцы жыхарам даступна высока-кваліфікаваная медыцынская дапамога. Да іх паслуг – найноўшае абсталяванне. Разам з тым, спадзяюся, што ў выступленні кіраўніка дзяржавы на сходзе будзе дадзена прынцыповая ацэнка сітуацыі ў Беларусі ў цэлым, вызначаны галоўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і шляхі павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Вельмі хвалюе праблема занятасці, асабліва перспектывы працаўладкавання маладых спецыялістаў. Магчыма, гэта не так востра адчуваецца ў медыцыне, дзе на сёння гарантавана першае рабочае месца для ўрача любой спецыялізацыі, і наш раён – не выключэнне. Але ведаю, што ёсць сферы, якія  адчуваюць лішак спецыялістаў. Узяць хоць бы тую ж юрыспрудэнцыю, цяжка працаўладкавацца эканамістам. Менавіта таму наспела неабходнасць кадравую палітыку зрабіць больш гібкай, а навучальныя ўстановы прымусіць працаваць у цеснай звязцы з рэальным сектарам эканомікі, своечасова рэагуючы на яго патрабаванні.

Сёння вельмі адчувальны голад на высокакваліфікаваных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы,
і вельмі правільна, што вышэйшыя навучальныя ўстановы становяцца больш даступнымі для выпускнікоў школ. Пераглядваюць сваю палітыку тэхнічныя ВНУ, бо прамысловасць краіны, і гэта адчуваецца сёння, чакае дыпламаваных інжынераў.

Зразумела, прывабіць моладзь да работы на зямлі ці ў цэхах прадпрыемстваў не так проста. Вызначальную ролю ў гэтай справе адыгрываюць заробкі. А яны на прамую  залежаць  ад таго, як мы працуем: будзем працаваць больш мэтанакіравана і вынікова – будзем мець годны дастатак.

Усебеларускі народны сход



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть