Аднак прытрымлівацца яго жадае не кожны. Доказам таму стала выступленне начальніка Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Анатоля Маркевіча.
Ужо сёлета на тэрыторыі раёна правдзена 19 рэйдаў, у ходзе якіх выяўлена 53 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Нярэдка сбараны матэрыял становіцца падставай для наступнага судовага разбіральніцтва.
Прычынай вялікай колькасці парушэнняў падобнага кшталту іншы раз становіцца звычайная бескантрольнасць. Прычым, нярэдка – з боку саміх арандатараў паляўніча-рыбалоўных угоддзяў. На Лунінеччыне іх тры – рыбгас “Лахва”, паляўніча-рыбалоўная гаспадарка і лясгас. І калі да двух апошніх асаблівых прэтэнзій не было, то прадстаўніку рыбгаса давялося выслухаць на пасяджэнні нямала прытэнзій. А.Д. Маркевіч зазначыў, што нярэдка пад прыкрыццём рыбгасаўскіх работнікаў беспакарана дзейнічаюць браканьеры.Як падкрэсліў В.М. Агіевіч, палітыка “падзяляй і пануй” будзе спынена. Канкрэтныя меры па ўзмацненню ўзаемадзеяння прыродаахоўных і праваахоўных органаў, арандатараў рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў (асабліва ў перыяд правядзення сезона палявання і абмежавання на лоўлю рыбы ў час нерасту) пазначаны і ў прынятым рашэнні.