Официально

Змены ў прадстаўнічай уладзе

раф-адищ11 красавіка адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў  ХХVІІ склікання.

Адкрыў яе старшыня тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Аляксандр Грамыка, які павіншаваў удзельнікаў з выбраннем. Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што ў раённы, гарадскі і сельскія Саветы балаціраваліся 194 кандыдаты, выбрана 179 дэпутатаў. Удзел у галасаванні бралі 83,3 працэнта ад агульнай колькасці ўнесеных у спісы выбаршчыкаў. На выбарчых участках працавалі 94 назіральнікі ад палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян. Якіх-небудзь істотных заўваг у тэрытарыяльную выбарчую камісію ад іх не паступіла. Адначасова Аляксандр Грамыка падзякаваў членам участковых выбарчых камісій за бездакорную работу.
Што датычыць раённага Савета дэпутатаў, то ў склад прадстаўнічай улады ўвайшлі 40 дэпутатаў. З іх – 4 жанчыны. Народнымі выбраннікамі сталі 1 прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі, 8 – працуюць у галіне прамысловасці, транспарту і сувязі, столькі ж – у дзяржаўных органах, 7 – у сельскай гаспадарцы, 6 – у сферах адукацыі, культуры, навукі і аховы здароўя, 5 – у праваахоўных органах. Дваццаць шэсць чалавек былі дэпутатамі раённага Савета мінулага склікання.
Першая сесія мела статус арганізацыйнай. У яе ходзе быў выбраны новы старшыня раённага Савета дэпутатаў. На гэтую пасаду прапанавалі кандыдатуру дэпутата ад Багданаўскай выбарчай акругі №1 Віктара Рафаловіча, які да гэтага працаваў намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта. Дэпутаты Васіль Басе-віч, Максім Сумар і Фёдар Рашэцкі ахарактарызавалі яго як кіраўніка новай фармацыі – крэатыўнага, настойлівага і прынцыповага. У ходзе тайнага галасавання кіраўніком прадстаўнічай улады раёна аднагалосна быў выбраны Віктар Анатольевіч Рафаловіч (на здымку злева).
Разам з віншаваннямі ў адрас новага старшыні райсавета прагучала нямала цёплых слоў пра Віталя Мікалаевіча Адзішчава (на здымку), які на гэтай пасадзе працаваў з 2006 года. У знак удзячнасці яму была ўручана вышэйшая ўзнагарода раёна – Ганаровая грамата раённага выканаўчага камітэта.
Намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў стаў Уладзімір Кавалевіч. Сваю асноўную пасаду намесніка старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч пакідаць не збіраецца і на новай пасадзе будзе працаваць на грамадскіх пачатках.
У ходзе сесіі былі ўтвораны 5 пастаянных камісій, выбраны іх члены і старшыні. Старшынёй пастаяннай камісіі па пытаннях законнасці і правапарадку, дэпутацкай этыцы стаў дэпутат ад Баравецкай акругі №13, пракурор раёна Аляксандр Карлюк; па пытаннях эканомікі, бюджэту і падаткаабкладання – дэпутат ад Лобчанскай выбарчай акругі №18, дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец; па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання – дэпутат ад Бастынскай выбарчай акругі №2, старшыня Бастынскага сельвыканкама Фёдар Рашэцкі; па аграрных пытаннях, экалогіі, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў – дэпутат ад Лунін-скай выбарчай акругі №17, старшыня СВК “Лунінскі” Васіль Мелюх; па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва – дэпутат ад Цэнтральнай выбарчай акругі №35, галоўны рэдактар раённай газеты “Лунінецкія навіны” Таццяна Вайцяхоўская. Усе старшыні пастаянных камісій увайшлі ў склад прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.
Дэпутаты зацвердзілі прапанаваны Рэгламент раённага Савета дэпутатаў, план работы на 2014 год, а таксама парадак накіравання сродкаў ад продажу акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія належаць раёну і замацаваны на праве гаспадарчага вядзення ці аператыўнага кіравання за арганізацыямі, чыя маёмасць знахо-дзіцца ва ўласнасці раёна.
У рабоце сесіі браў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Агіевіч. Звяртаючыся да сабраўшыхся, Васіль Міхайлавіч падкрэсліў вялікую значнасць дэпутацкага корпуса для раёна і ўсёй дзяржавы, паабяцаў падтрымку канструктыўным пачынанням, накіраваным на росквіт Лунінеччыны і паляпшэнне камфортнасці пражывання лю-дзей. Адначасова кіраўнік раёна павіншаваў дэпутатаў з выбраннем, падзякаваў за работу былому старшыні райсавета Віталю Адзішчаву і пажадаў плёну новаму – Віктару Рафаловічу.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть