Ордэнам Маці ўзнагароджаны жанчыны з Лунінецкага раёна
МикашевичиНовости районаОбщество

Ордэнам Маці ўзнагароджаны жанчыны з Лунінецкага раёна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №56 ад 24.02.2023 аб узнагароджанні жанчын, якія нарадзілі і выхавалі 5 і больш дзетак. У спісе ёсць і прадстаўніцы нашага раёна.

Галоўнай дзяржаўнай узнагародай за мацярынства заахвочаны 6 зямлячак. Дзве з іх жывуць у Лунінцы – гэта хатняя гаспадыня Вольга Бастынец і памочнік выхавальніка Язвінскага дзіцячага сада Анастасія Калянковіч. Ордэна Маці ўдастоена жыхарка Велуты Галіна Каліноўская, якая працуе жывёлаводам у мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Астатнія жанчыны – з Мікашэвіч: хатнія гаспадыні Святлана Саўчук і Надзея Ярмоліч, а таксама работніца філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне” райспажыўтаварыства Юлія Яраховіч.

Узнагароды ўручаны падчас урачыстага мерапрыемства ў гонар жанчын, якое адбылося напярэдадні 8 сакавіка ў Лунінцы. 

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть