НАСТАЎНІЦКАЕ ШЧАСЦЕ – вучыць дзяцей, што прагнуць ведаў
Пра тое, што яна абавязкова стане настаўніцай матэматыкі Валянціна Андрэеўна Шынкарэвіч ведала яшчэ ў школе. Любоў да прадмета з пачатковых класаў прывівала першая настаўніца Лідзія Сяргееўна Сцепанюк. Добры і спагадлівы чалавек, яна пражыла доўгае жыццё – 90 год. Пашчасціла дзяўчынцы на выдатных педагогаў і ў старэйшых класах. Адзін з іх Андрэй Міхайлавіч Цярлецкі– малады настаўнік, які сам нядаўна закончыў ВНУ, не толькі працягваў развіваць прыродны дар вучаніцы, але і парэкамендаваў паступаць на фізмат. Экзамены ў Брэсцкі педінстытут вытрымала паспяхова. Ужо будучы студэнткай упэўнілася, што ў выбары прафесіі не памылілася.
У рабочых буднях за любімай справай незаўважана праляцела чвэрць стагоддзя. Успамінам застаюцца першыя гады настаўніцтва ў адной з вясковых школ Піншчыны, нядоўгае выкладанне матэматыкі ў Бабруйскай школе працоўнай моладзі, 16-гадовая работа ў Лунінецкай СШ №1… Нягледзячы на тое, што ўсюды старалася працаваць з поўнай аддачай, самымі плённымі і шчаслівымі Валянціна Андрэеўна лічыць тыя 7 год, што выкладае ў агульнаадукацыйным ліцэі:
Акрамя выкладання матэматыкі Валянціна Андрэеўна актыўна займаецца і выхаваўчай работай, яна – класны кіраўнік 9 “А”. Сёлета яе вучні прымалі актыўны ўдзел у раённай, абласной і рэспубліканскай прадметных алімпіядах, дзе пацвердзілі свае добрыя веды, заняўшы ганаровыя месцы. Яшчэ адзін яскравы паказчык таленту настаўніцы – летась на тэсціраванні па матэматыцы яе вучань Саша Ванюк набраў рэкордны лік балаў – 100.
За выдатныя якасці педагога і чалавека Валянціне Андрэеўне прысвоена званне “Чалавек года”.