Настаўнік міжнароднага ўзроўню
Особа

Настаўнік міжнароднага ўзроўню

Івана Альфрэдавіча ТРЭГУБАВА з СШ №2 г. Лунінца ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі: некалькі год запар ён рыхтуе ўдзельнікаў і пераможцаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па інфарматыцы.

У складзе невялікай дэлегацыі ад Лунінеччыны Івану Альфрэдавічу выпаў гонар прыняць удзел у рабоце Рэспубліканскага педагагічнага савета, які 23-24 жніўня праходзіў у Мінску. Настаўнікі і спецыялісты сферы адукацыі падзялі-ліся думкамі па розных пытаннях, абмеркавалі трансфармацыі і тэндэнцыі адукацыйных працэсаў, шляхі іх адаптацыі да патрабаванняў часу.

Прыемнай нечаканасцю для настаўніка стала ўручэнне высокай узнагароды – Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть