Вакансій становіцца менш
Особа

Вакансій становіцца менш

работаЗа садзейнічаннем у працаўладкаванні ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама са студзеня па 27 ліпеня 2015 года звярнуліся 998 чалавек, з іх 743 — атрымалі статус беспрацоўных.

З дапамогай упраўлення на гэтую дату былі працаўладкаваны 594 жыхары Лунінеччыны, з іх 3 — у рамках маладзёжнай практыкі, 108 — атрымалі часовую занятасць; яшчэ 28 чалавек прайшлі навучанне новым прафесіям, 4 выдалі субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці. На навучанне па прафесіі “аператар кацельных установак” накіруюцца 16 беспрацоўных.

Варта заўважыць, што ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года колькасць звярнуўшыхся за працаўладкаваннем сёлета павялічылася на 111 чалавек, а беспрацоўных — на 95 чалавек. У той жа час пералік вакансій зменшыўся на 268. Згодна з заяўленымі вакансіямі, а іх 123, ва ўстановы, арганізацыі і сельгаспрадпрыемствы сёння патрабуюцца заатэхнікі, ветурачы, інжынеры, майстры лесу, электраманцёры, медсёстры, урачы і іншыя спецыялісты.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть