Новости районаОбщество

Паўстагоддзя службы ў пракуратуры Людмілы Гусевай (Лунінецкі раён)

Калі гутарка заходзіць пра ветэранаў пракуратуры, цяперашні кіраўнік нагляднага ведамства
Юрый Пракапчук адразу прыгадвае прозвішча Людмілы Гусевай (на здымку). Яна на працягу паўстагоддзя выконвала абавязкі загадчыцы канцылярыі.

– Захаваліся добрыя ўспаміны аб Людміле Міхайлаўне, – гаворыць Юрый Іванавіч. – Пра яе ёсць цудоўны нарыс у кнізе “Служым закону”, прысвечанай дзейнасці пракуратуры Брэсцкай вобласці і прымеркаванай да 85-годдзя Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У яго аснову пакладзены ўспаміны тагачаснага пракурора Віктара Савіча.

“Адно жыццё шэрае і аднастайнае, як хмурны дождж, а іншае – быццам яркая вясёлка: насычаная падзеямі так, што на некалькі жыццяў з лішкам хапіла б. Менавіта такі лёс і быў наканаваны Людміле Міхайлаўне Гусевай.

Нарадзілася ў 1936 годзе ў г. Лунінцы. Дзяцінства праляцела імгненна. У мнагадзетнай сям’і Кучынскіх Людміла была другім дзіцём. Бацька Міхаіл Мікалаевіч працаваў на чыгунцы. Мама Ганна Адамаўна ўсю душу і сэрца аддавала дзецям, а іх было чацвёра. Жыць бы ды радавацца. Але не. Лёс не быў да яе добразычлівым і вельмі рана забраў захавальніцу хатняга ачага ў іншы свет. Людміле на той час споўнілася толькі 10 год. Вучобу ў школе даводзі-лася сумяшчаць з гаспадарчымі клопатамі і доглядам за малодшымі членамі сям’і. Працавітасць, стараннасць, уседлівасць дазволілі паспяхова закончыць сямігодку і паступіць у вячэрнюю школу. Тут маладая дзяўчына пазнаёмілася з Паўлам Дабрынцом, які пазней прапанаваў работу сакратаром у судзе. Гэта вельмі ўзрадавала Людмілу, і яна з задавальненнем стала асвойваць асновы судовага справаводства.

Як і большасць маладых людзей, яна была вельмі дапытлівая і імкнулася ўдасканальваць свае навыкі. Роўны акуратны почырк, уважлівасць, добрасумленныя адносіны да ўскладзеных абавязкаў хутка заўважылі акружаючыя, і неўзабаве ёй прапанавалі паспрабаваць свае сілы на пасадзе сакратара пракуратуры. Так у 1956 годзе Людміла Міхайлаўна ўпершыню пераступіла парог пракуратуры Лунінецкага раёна.

Працавала з цікавасцю, унікала ў кожную дробязь. Нягледзячы на тое, што з кожным годам набываўся вопыт, лягчэй не станавілася, работы было ўсё больш. Аднак разумела, што яе месца – менавіта тут. Ёй пашчасціла адразу на 8 кіраўнікоў нагляднага ведамства! У кожнага з іх быў свой падыход да справы і характар. Будучы чалавекам камунікабельным, уважлівым і спагадлівым, Людміла Міхайлаўна заўсёды дасягала ўзаемаразумення і павагі”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть