Общество

Па новых тарыфах

коммунальные тарифыЗ 1 сакавіка 2015 года згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.02.2015 №141 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013г. №1166 аб індэксацыі субсідыруемай дзяржавай цаны на газ прыродны і звадкаваны, тарыфаў для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва», павышаны тарыфы на газ, электрычнасць і ацяпленне.

Тарыфы павысіліся ў сярэднім на 1,2 працэнта. Сёлета — гэта першае павышэнне тарыфаў на газ і ацяпленне і другое — на электрычнасць (апошняе змяненне было зафіксавана 1 студзеня 2015 года). У 2014 годзе тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў сярэднім сталі даражэй на 34 працэнты.

Электраэнергія

Так, жыхары шматкватэрных дамоў, абсталяваных газавымі плітамі, і прыватных пабудоў з падведзеным прыродным газам пры спажыванні да 150 кВт/г аплату робяць па тарыфе 953,8 рубля, 150-300 кВт/г — 1239,9, звыш 300 кВт/г — 1467,5 рубля.

У прыватным сектары, дзе адсутнічае прыродны газ і цэнтральнае ацяпленне, грамадзянам давядзецца плаціць па 953,8 рублі пры расходаванні да 300 кВт/г, а звыш 300 кВт/г — 1239,9.

У дамах, абсталяваных электрычнымі плітамі, устаноўлены наступныя тарыфы: да 250 кВт/г — 810,7 рублёў, 250-400 кВт/г — 1053,9, звыш 400 кВт/г — 1467,5 рублёў.

Мнагадзетныя і апякунскія сем’і аплачваюць па тарыфе 953,8 рублёў незалежна ад колькасці спажытай электраэнергіі.

Газ звадкаваны і прыродны

Жыхары прыватнага сектара і шматпавярховак, дзе ўстаноўлены газавыя катлы, цяпер будуць плаціць 623,3 рублі за 1 кубаметр. Гэта пры ўмове расходу да 3 тысяч м3 на год. Балон газу каштуе 90950 рублёў. Грамадзяне, якія жывуць у шматкватэрных дамах і маюць газавыя лічыльнікі, павінны ажыццяўляць разлікі па тарыфе 2281,8 рублёў за 1 кубаметр. Пры адсутнасці лічыльнікаў — 18150 рублёў на чалавека, а калі ў кватэры ніхто не прапісаны — 20700.

У выпадку, калі дом знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва і пры адсутнасці прапісаных, — 2588 рублёў.

Вада і каналізацыя

Ліміт на ваду ўстаноўлены ў памеры 140 літраў у суткі на кожнага прапісанага чалавека (або пражываючага па дагавору найму жылога памяшкання) і субсідзіруецца дзяржавай. З 4 сакавіка 2015 тарыф устаноўлены ў памеры 1453 рублі за 1 кубічны метр пры аплаце за ваду і 970,1 рубля — за каналізацыю. 3а спажыванне звыш нормы ці ў выпадку, калі ў жылым памяшканні ніхто не зарэгістраваны, тарыфы складаюць адпаведна 6692 і 5676 рублёў.

Алена ДАНІЛОВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть