Общество

ПАЧАТАК ПАКЛАЎ УРОК

З урока мужнасці ў “афганскім” музеі Бастынскай СШ пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя 65-годдзю Перамогі, у прафтэхкаледжы.
Паездкай адзначылі 30 найбольш актыўных навучэнцаў, якія не толькі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах каледжа, але і паказваюць добрыя вынікі па прадметах.
А ў бліжэйшыя месяцы навучэнцы разам з намеснікам дырэктара Іванам Клімчуком, педагогам-псіхолагам Сяргеем Карпцом, куратарамі і выкладчыкамі наведаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і сем’і загінуўшых воінаў-“афганцаў”. У групах пройдуць адкрытыя класныя часы і разнастайныя конкурсныя праграмы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть