Пачынаецца прадвыбарная агітацыя
Общество

Пачынаецца прадвыбарная агітацыя

Выборы 2016Учора адбылося пасяджэнне акружной выбарчай камісіі Лунінецкай выбарчай акругі №13 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Расказвае старшыня камісіі Аляксандр ГРАМЫКА:

– У нашым раёне кандыдатамі ў дэпутаты вылучаны чатары чалавекі – Леанід Дубаносаў, Аляксандр Дудзіч, Ігар Невар і Юрый Сушко. Трэба адзначыць, што камісіяй праведзена вялікая работа ў плане праверкі дакументаў, якія паступілі ад прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Было зроблена шмат запытаў у самыя розныя інстанцыі. Правяралі не толькі сапраўднасць подпісаў у падпісных лістах, але і дакладнасць іншых звестак, у тым ліку і пазначаных у дэкларацыях аб маёмасці і даходах. Парушэнняў, якія так ці інакш маглі б істотна паўплываць на канчатковае рашэнне аб рэгістрацыі, не выяўлена. У выніку ўсе чатыры прэтэндэнты атрымалі пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Леанід Вітальевіч Дубаносаў, 1971 года нараджэння, адукацыя сярэдняя спецыяльная. Жыве ў Мікашэвічах, працуе старшынёй садовага таварыства “Случ”. Вылучаны Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) і шляхам збору подпісаў грамадзян.

Аляксандр Іванавіч Дудзіч, 1958 года нараджэння, беспартыйны, адукацыя вышэйшая. Жыве ў Мікашэвічах, працуе дырэктарам БУ-63. Вылучаны працоўным калектывам БУ-63.

Ігар Леанідавіч Невар, 1964 года нараджэння, беспартыйны, адукацыя вышэйшая. Жыве ў Лунінцы, працуе галоўным урачом установы аховы здароўя “Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца”. Вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў.

Сушко Юрый Міхайлавіч, 1957 года нараджэння, беспартыйны, адукацыя вышэйшая. Жыве ў Мікашэвічах, працуе начальнікам гранітнага кар’ера “Мікашэвічы”. Вылучаны працоўным калектывам РУВП “Граніт”.

Уручэнне пасведчанняў кандыдатам у дэпутаты парламента дало старт перадвыбарнай агітацыі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть