Общество

ПАЧЫВАЦЬ НА ЛАЎРАХ РАНА

Трэба нарошчваць прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі –
такую задачу паставіў для ўсіх падраздзяленняў СВК “Чучавічы” яго кіраўнік Сяргей Хадатчук у час справаздачнага сходу.

Аналізуючы стан спраў у гаспадарцы, выступаючыя прыйшлі да высновы: нельга граматна гаспадарыць у далейшым, калі не ўлічваць дапушчаныя памылкі. Мінулы год у вытворчым плане быў не надта спрыяльным па кліматычных умовах і ўсё ж, негледзячы на гэта, сабраны неблагі ўраджай сельскагаспадарчых культур. Штогод распрацоўваецца праграма “Арганіка”, павялічваюцца пасяўныя плошчы, праводзіцца комплекс ахоўных мерапрыемстваў на зерневым полі. Многае зроблена па стварэнню трывалай кармавой базы. У выніку на зімоўку назапашана ў разліку на жывёліну больш як па 30 цэнтнераў кармавых адзінак. Актыўна вяліся работы па перазалужэнню сенажацяў і пашы.
Вядучая галіна гаспадаркі – жывёлагадоўля. І тут ёсць пэўныя зрухі: павялічыліся надоі малака, прыбаўленні на дарошчванні і адкорме, пастаўкі прадукцыі дзяржаве.
Невыкарыстаных рэзерваў і магчымасцей шмат. Больш дэталёва трэба працаваць над стварэннем кармавой базы высакаякаснымі кармамі, паляпшэннем селекцыйна-племянной работы, укараненнем інтэнсіўных тэхналогій. Але над вырашэннем праблем у гэтым напрамку заатэхнічнай і ветэрынарнай службам трэба яшчэ шмат працаваць. Ёсць пытанні, якія датычаць павышэння якасці прадаваемай прадукцыі.
Як адзначыў старшыня, нямала нараканняў існуе на работу машынна-трактарнага парка. Куды ж гэта варта, што на рамонт і тэхнічныя абслугоўванні выдаткавана 123 мільёны рублёў. Інжынерна-тэхнічнай службе прапанавана ўстанавіць належны кантроль за работай сельгасмашын, расходам гаруча- змазачных матэрыялаў, выключыць халастыя пераезды, скараціць прастоі пад пагрузкай і разгрузкай.
Цёплыя словы ўдзячнасці гучалі ў адрас жывёлаводаў – Тамары Хлуд, Марыі Канапацкай, Галіны Малыш, Тамары Арэхва, камбайнераў – Сяргея і Аляксандра Гаргуноў, Івана Ляскоўскага і Сяргея Іванюка. На пасяўных работах вызначыліся Аляксандр Шумскі і Юрый Іванюк, нарыхтоўцы кармоў – Сяргей Гушчэня, Антон Ліхтар і Іван Гушчэня. Плённа працавалі вадзіцелі Мікалай Шчатко, Васіль Рылач, Аляксандр Гушчэня. На добрым рахунку паляводы Ніна Малыш, Анатоль Гаргун, Ніна Шчатко…
Новамі працоўнымі здабыткамі працаўнікі сельгаскааператыва вырашылі адзначыць сёлетні год. Запланавана сабраць у сярэднім з гектара не менш як па 32 цэнтнеры збожжа і засыпаць яго ў засекі звыш 3000 тон, давесці вытворчасць бульбы да 600 тон. Чакаюцца зрухі ў жывёлагадоўчай галіне: намечана надаіць у сярэднім ад каровы па 4000 кілаграмаў малака, а валавую вытворчасць мяса давесці да 250 тон.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть