Пад аховай багародзіцы
Общество

Пад аховай багародзіцы

роддомАкцыя «Нашы падарункі – маладым мамам» прайшла 14 кастрычніка ў радзільным аддзяленні раённай бальніцы.
У госці да жанчын завіталі начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Святлана Яроцкая, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева і в.а. першага сакратара райкама БРСМ Юрый Паўловіч. Кожны з іх знайшоў цёплыя і пранік-нёныя словы для матуль і іх малышоў. Пад дружныя апладысменты першыя дакументы ў жыцці немаўлят – пасведчанні аб нараджэнні – урачыста атрымалі Людміла Корж з Мікашэвіч і лунінчанка Наталля Гопта. Яны сталі мамамі адпаведна Дзімы і Алісы. Прыемна, што дзяўчынка – другая малышка ў бацькоў, а хлопчык зрабіў сям’ю з горада гранітаздабытчыкаў мнагадзетнай. На памяць пра адметную дату ўсім жанчынам уручылі сувеніры.
У гэты ж дзень у аддзеле ЗАГС адбыліся ўрачыстыя рэгістрацыі малышоў – Паўла Цімчанкі, Анастасіі Коннавай і Канстанціна Багаткі. Дарэчы, у вялікае праваслаўнае свята пажадалі заключыць шлюб Наталля Раковіч і Віктар Каратышэўскі, Ганна Пакіна і Дзмітрый Дубініч. Няхай Багародзіца ахоўвае як новых жыхароў Лунінеччыны, так і маладажонаў!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть