Общество

ПАД ЗАБАРОНАЙ

З прыходам вясны традыцыйна трывожыць пажаранебяспечная сітуацыя.

На палях пачынаецца выпальванне мінулагодняй пожні, на прысядзібных участках – смецця і адходаў, што нярэдка прыводзіць да пажараў. Тыя, хто разводзіць кастры, не задумваюцца, што падвяргаюць небяспецы не толькі лясы, тарфянікі, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, але і здароўе людзей, пагаршаючы экалагічную абстаноўку.

Менавіта таму райвыканкамам прынята спецыяльнае распараджэнне, якім строга забаронена разводзіць кастры на прысядзібных участках, спальваць смецце, мінулагоднюю траву, пажніўныя рэшткі на палях. Парушэнне гэтага патрабавання можа стаць прычынай адміністрацыйнай адказнасці і штрафу.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть