Общество

Пад знакам чысціні

брсм

Пад знакам чысціні актывісты райкама БРСМ працягнулі акцыю «Чысты бераг».

Падыхаць свежым паветрам і атрымаць асалоду ад прыроды каля вадаёмаў хочацца любому гараджаніну. Аднак пасля адпачынку не ўсе збіраюць за сабой смецце. Днямі ўздоўж берагоў сажалак на Баханова хлопчыкі і дзяўчынкі з гімназіі г. Лунінца наводзілі парадак.

– Няма лепшай разрадкі пасля складанага навучальнага дня, чым некалькі гадзін пагуляць каля вады, пры гэтым, збіраючы смецце, дапамагаць навакольнаму асяроддзю – падзяліўся Арцём Лягееў з 10 «А» класа. – У адрозненне ад іншых месцаў, тут працуецца з асаблівым натхненнем: грэе думка, як аднойчы прыйду сюды летам.

Кіраваў карысным мерапрыемствам в.а. першага сакратара райкама БРСМ Ігар Гаргун, які з першых хвілін актыўна ўключыўся ў работу.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть