Новости районаОбщество

Падарункі дзеткам ад супрацоўнікаў міліцыі (Лунінецкі раён)

У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі весела і запамінальна прайшло святочнае мерапрыемства.

Ва ўпрыгожанай зале сабраліся выхаванцы, педагогі, госці, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі чароўнай казкі. У канцы свята Дзядуля Мароз і казачныя персанажы ўручылі ўсім дзеткам салодкія падарункі. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі РАУС. Начальнік аддзела Віталь Рылач шмат цёплых слоў адрасаваў хлопчыкам, дзяўчынкам, педагогам і бацькам.

Ён адзначыў, што карысныя падарункі для цэнтра набыты ў тым ліку за сродкі супрацоўніка патрульна-паставой службы міліцыі Ільі Ільючыка, якія ён атрымаў у выглядзе кампенсацыі маральнага ўрону за ўчыненае ў адносінах да яго злачынства.

Дырэктар навучальнай установы Ірына Яцукевіч выказала словы падзякі ўсім удзельнікам свята і гасцям за ўвагу і клопат аб асаблівых дзетках.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть