Общество

ПАДЗЯКА ЗА ПРАЦУ І АКТЫЎНАСЦЬ

Традыцыйнае шанаванне ветэранаў працы праводзіцца ў кожным падраздзяленні чыгуначнага вузла.

Украінец па нараджэнню, Міхаіл Ільіч ГАЛКА пачаў працу вадзіцелем МТС у Каневе. У 1947-ым паклікалі сталёвыя магістралі. Кіеў, Ковель, Астрахань – а з 1950-га звязаў жыццё з Беларуссю. Добрасумленна працаваў машыністам мотавоза, а потым вадзіцелем аўтадрызіны ў дыстанцыі пуці. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, 15 год узначальваў ветэранскую арганізацыю прадпрыемства.

З 85-годдзем юбіляра шчыра павіншавалі цяперашні старшыня савета ветэранаў Надзея ЛАЗІЦКАЯ і намеснік начальніка дыстанцыі пуці Фёдар Рашэцкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть