Общество

ПАЛЯЎНІЧЫЯ ЗАСТАЛІСЯ БЕЗ РУЖЖАЎ,

якія былі незарэгістраваны і, адпаведна, – канфіскаваны.

Хаця ў нашай краіне рэгулярна праводзяцца аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы “Арсенал”, не ўсе грамадзяне здаюць зброю, што незаконна захоўваюць. Гэта высветлілася ў ходзе прыродаахоўнага рэйда, калі нашы інспектары адабралі 4 незарэгістраваныя ружжы, з якімі жыхары Салігорскага раёна вялі незаконнае паляванне. Улічваючы двайное парушэнне, яны будуць прыцягнуты да адказнасці па двух артыкулах Кодэкса. Тыя, хто добраахвотна развітваецца са стрэльбамі, што незаконна захоўваюць, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Аляксандр ГРЫНЕВІЧ, намеснік начальніка Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть