Общество

ПАСЕЯЛІ І АТРЫМАЕМ БОЛЬШ

Сёлета пасяўны клін у параўнанні з леташнім павялічаны ў раёне амаль на 5 працэнтаў. Збожжавых і зернебабовых пасеяна 23601 гектар, што складае 48,2 працэнта ад усёй плошчы. На 1,1 працэнта больш занята каласавымі і бульбай, на 2,1 працэнта больш – рапсам. Адчувальна выраслі кармавыя ўгоддзі – на 10,7 працэнта. 
Разам з тым, назіраецца зніжэнне плошчаў пад агароднінай адкрытага грунту. Сёлета гэтымі культурамі занята 115 гектараў, што на 53 менш, чым у мінулым годзе.
Ігар МАКОЎСКІ, начальнік аддзела статыстыкі.
КАНВЕРТ З КАНЦЭРТАМ
У аддзяленні сувязі паступіў канверт, прысвечаны 125-годдзю адкрыцця пошты ў Лунінцы.
Канверт створаны на аснове калекцыі нашага земляка, вядомага філатэліста Льва Коласава, па прапанове якога РУП “Белпошта” выдала прадукцыю з памятнай датай у гісторыі Лунінца. Фонам для каляровых малюнкаў стаў стары ліст да аднаго з мясцовых адрасатаў. У цэнтры – здымак сучаснага будынка раённага вузла паштовай сувязі, пад выявай – канверты і штэмпелі адпраўленняў у наш горад больш як 100 год таму. 
Сёння на 4-ым аддзяленні сувязі, што на цэнтральнай плошчы, у 15 гадзін адбудзецца ўрачыстае, з канцэртнай праграмай, прадстаўленне канверта, на якое запрашаюцца лунінчане і госці горада!
ВАКАНСІІ ДЛЯ МОЛАДЗІ
Брэсцкі абласны штаб працоўных спраў на сваім сайце http://brsm.brest.by/ размясціў звесткі аб вакансіях для моладзі ў летні перыяд.
Для юнакоў і дзяўчат прапануецца нямала месцаў, куды можна працаўладкавацца ў ліпені і жніўні. На Лунінеччыне райкам БРСМ плануе стварыць мала-дзёжныя атрады па добраўпарадкаванню населеных пунктаў у Лунінецкай і Мікашэвіцкай ЖКГ, а таксама для работы на зернетоках СВК “Новае Палессе” і “Багданаўка”. Плануемая заработная плата – 1 мільён рублёў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: у Брэсце – 8-(0162)-23-31-42 і Лунінцы – 2-35-59.
БЫВАЙ, ВОЗЕРА… І ПРЫВІТАННЕ!
На першай змене ў стацыянарным аздараўленчым лагеры “Спадарожнік” на беразе возера Белае адпачылі 59 юных жыхароў раёна.
На другую – з 30 чэрвеня па 18 ліпеня – заехалі ўжо 98 школьнікаў. Сёлета начальнікам лагера працуе Павел Карпец, маючы вялікі вопыт работы ў аддзеле адукацыі. Тэарэтычныя веды на практыцы асвойваюць выхавальнікі – студэнты Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Мяркуецца, што на трэцюю змену заедуць 85, а на чацвёртую – 65 дзяцей.
ПЕРАМОЖНАЕ УКРАІНСКАЕ ТУРНЭ
ажыццявіла мотабольная каманда “Лунінец”.
У матчы з адной з мацнейшых дружын Цэнтральна-Еўрапейскай лігі “Антрацытам” з Кіраўска перамаглі з лікам 2:1 (Бойка, Ісаеў), а з “Усходам” (Вазнясенск) – 11:2 (Бойка -4, Ісаеў – 4, Лазько – 2, Багданец). Падчас паездкі таксама адбылася таварысцкая сустрэча ў Вішняках з мясцовай “Нівай”.
У нядзелю, 8 ліпеня, аматараў мотабола парадуе чарговая гульня ў Лунінцы. Сапернікам нашых землякоў стане ўкраінскі “Антрацыт”. Пачатак матча ў 18.00.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть