«Пераломны момант» Шматтысячны мітынг у падтрымку міру і бяспекі адбыўся ў Мінску 16 жніўня 2020 года. Успаміны яго ўдзельнікаў
2022 – Год исторической памятиМикашевичиНовости районаОбщество

«Пераломны момант» Шматтысячны мітынг у падтрымку міру і бяспекі адбыўся ў Мінску 16 жніўня 2020 года. Успаміны яго ўдзельнікаў

Два гады таму – 16 жніўня 2020, праз тыдзень пасля Прэзідэнцкіх выбараў, спробам бунту
і дзяржаўнага перавароту ў Беларусі быў нанесены руйнуючы ўдар.

На плошчы Незалежнасці ў Мінску на шматтысячны мітынг у падтрымку міру і бяспекі сабраліся патрыёты з розных куткоў нашай краіны. Пераломным момантам у гісторыі Беларусі стала магутнае выступленне Аляксандра Лукашэнкі. Абсалютна шчырае і кранаючае да слёз! Менавіта тады многія, нават тыя, хто яшчэ сумняваўся, усвядомілі, што ў нас ёсць Лідар, гатовы да апошняга стаяць за сваю краіну, за свой народ. “Мы пабудавалі з вамі пры ўсіх складанасцях, пры ўсіх недахопах прыгажуню-краіну. Калі хто-небудзь хоча аддаць яе, то, нават калі я буду мёртвым, гэтага не дазволю. І памятайце: я ніколі вам не здраджваў. І я вам ніколі не здра-джу!”. Не дзіўна, што ўсе навокал скандзіравалі лозунгі “За Бацьку!”, “За Беларусь!”, “Любімую не аддаюць!”.

Толькі ўдумайцеся, наколькі дакладна Прэзідэнт падкрэсліў аб дні сённяшнім: «Я рэаліст. Паслухайце, спакойнага жыцця яны нам не дадуць. Нават калі праціўнікі дзеючай улады і краіны сцішацца цяпер, яны выпаўзуць як пацукі з сваіх нор, праз час. Імі кіруюць ужо чужыя людзі – лялькаводы. Яны бачаць заходнія межы нашай Беларусі тут, пад Мінскам, як у 1939-ым, а не пад Брэстам. Гэтаму не бываць! Мы ўсе станем Брэсцкай крэпасцю – краіну не аддадзім!».

Папрасілі падзяліцца эмоцыямі ўдзельнікаў.

Сяргей Бекеш:

– Як прадстаўнік моладзі Беларусі, у той дзень не разважаючыся паехаў падтрымаць нашага Прэзідэнта. Лічу сваім абавязкам устаць на абарону сваёй дзяржавы, яе цэласнасці і захавання міру. Дынамічна развіваецца наша дзяржава, якая будуе шматвектарную палітыку ў інтарэсах сваіх грамадзян, падтрымліваюцца моладзь, пенсіянеры і іншыя сацыяльна неабароненыя катэгорыі. У жніўні 2020 года я выказаў сваю пазіцыю, паколькі патрыёт сваёй краіны. Свой выбар зрабіў яшчэ ў школьныя гады – гэта Рэспубліка Беларусь, наш Прэзідэнт, Сцяг, Герб, Гімн! Я так выхаваны, я так хачу і па-іншаму не магу!

Надзея Лазіцкая:

– На мітынг у падтрымку Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Мінск накіраваліся з дзясятак лідараў пярвічных ветэранскіх арганізацый Лунінеччыны. Ніхто з калег не адмовіўся ад паездкі. Усе засталіся задаволенымі ад таго, наколькі яркім, дынамічным і ўражваючым атрымалася выступленне кіраўніка дзяржавы. І тады, і сёння можна смела сцвярджаць, што Прэзідэнт увайшоў у гісторыю, як чалавек, які не дазволіў забраць Беларусь, а яна заўсёды была смачным кавалкам для іншых. Ніхто не разлічваў на нашы адзінства і непахіснасць. Пакаленне пераможцаў змагло адстаяць мір і незалежнасць Радзімы ў Вялікую Айчынную вайну. І беларускаму лідару ўдалося згуртаваць народ у агульным памкненні жыць у свабоднай і квітнеючай краіне.

Нэлі Рафаловіч:

– 2020-ты для многіх стаў пераломным. Мабыць, найбольш цяжкім гэты час быў для работнікаў нашай галіны. Педагогі сутыкнуліся з магутным правакацыйным супрацьстаяннем, атрымлівалі шмат негатыву, як ніколі ў той момант неабходна была падтрымка. Зарад упэўненасці ў заўтрашнім дні атрымалі ў Мінску. Бачыла, як у многіх падчас выступлення Прэзідэнта наварочваліся слёзы. Усе разумелі, што Беларусь хочуць разбурыць. Усё, чым мы даражым, магло быць страчана. Прэзідэнт гаварыў аб гэтым вельмі эмацыянальна. Як бацька цярпліва ён тлумачыў, здавалася б, элементарныя рэчы. І кожны задумаўся. І кожнаму стала зразумела, што будучыня – за намі! Беларусь – гэта мы!

Теги


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть