Общество

ПЕРАМОГ ВОПЫТ

Трэнер гродзенскай каманды “Азот” Яўген Кашкаха асноўную стаўку ў гульні з “Палессеэлектрамашам” у Лунінцы зрабіў на моладзь. І прагадаў.

У чарговым матчы адкрытага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па мотаболе гасцям прыходзілася пастаянна абараняцца, гаспадары з кожнай хвілінай павялічвалі сваю перавагу. У выніку “Палессеэлектрамаш” перамог з лікам 6:0. Тры мячы паклаў у “капілку” Мікалай Бойка, два – Яўген Рогаў, адзін – Аляксандр Лужанін.

Акрамя шматлікіх прыхільнікаў мотабола з Лунінца, бліжэйшых гарадоў і вёсак, за гульнёй назіралі начальнік абласнога ўпраўлення па фізкультуры, спорту і турызме Мікалай Хевук і галоўны спецыяліст галоўнага арганізацыйна-кадравага ўпраўлення аблвыканкама Іван Змееў.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть