Общество

ПЕРШАЙ СЁЛЕТА НАРАДЗІЛАСЯ ПРЫГАЖУНЬКА

На Лунінеччыне лік нованароджаных у 2012 годзе адкрыла дзяўчынка. Юная велуцянка – трэцяе дзіця ў сям’і. Такім чынам, павялічылася ў раёне і колькасць мнагадзетных сем’яў.

А вось першынец у семнаццацігадовай мамы меў усе шанцы паявіцца на свет пад бой курантаў. Аб сваім нараджэнні ўпэўненым крыкам хлапчук абвясціў незадоўга да наступлення Новага года – у 23 гадзіны 30 хвілін. Ён стаў 520-ым малышом, нарадзіўшымся ў 2011 годзе.

Па словах загадчыцы радзільнага аддзялення Ірыны Міралюбавай, 2011-ы самы мінімум саступіў у гэтым паказчыку папярэдняму году, калі на свет паявілася 521 дзіця.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть