Общество

ПЕРШАЙ У РАЁНЕ

вечар сустрэчы з выпускнікамі правяла Вулькаўская 1 СШ.

Справа ў тым, што днямі дзеці з прыгараднай вёскі выязджаюць на аздараўленне. За два тыдні да першай суботы лютага, калі традыцыйна збіраюцца былыя вучні многіх пакаленняў, у Вульцы 1 гучалі словы ўдзячнасці школе. Іх адрасавалі любімым педагогам цяперашнія жыхары Мінска, Брэста, Баранавіч, многіх іншых гарадоў Беларусі і Украіны. Вучні юбілейных выпускаў радасна віталі аднакласнікаў. Асабліва шчырай была сустрэча выпускнікоў 1971 года, ініцыятарам якой стала настаўніца Надзея Сцяпанаўна Бойка. Усе захапляліся выдатнымі ўмовамі, у якіх займаюцца юныя землякі, а тыя ў сваю чаргу шчодра дарылі гасцям танцавальна-песенную творчасць.

 

ЛАЎРЫ “ЛІРЫКАЎ”

аказаліся па плячах і вучням 10 “В” класа фізіка-матэматычнага профілю ліцэя.

Многія з іх займаюцца ў драматычным гуртку “Лицедей” (па-руску), якім кіруе выкладчыца рускай мовы і літаратуры Наталля Мікалаеўна Клімачова. У суботу ў вялікай актавай зале адбылася захапляючая прэм’ера спектакля “Стаптаныя чаравікі” па казцы Братоў Грым. Падлеткі ў сцэнічных кацюмах, адпавядаючых ролям, пераканаўча паказалі перамогу дабра над злом. Асаблівай артыстычнай пластыкай уразіў Аляксандр Яраховіч. Шматлікія гледачы авацыямі суправаджалі многія мізансцэны, а на завяршэнне класны кіраўнік Ала Пятроўна Макарук аддзячыла сваіх здольных дзяцей чаем з тортам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть