Першамайскі сюрпрыз
Общество

Першамайскі сюрпрыз

1 мая микашевичиНягледзячы на надвор’е, свята ў Мікашэвічах атрымалася на славу.

Адміністрацыя РУВП “Граніт” паклапацілася пра тое, каб Першамай запомніўся надоўга.

На свята запрасілі ўдзельнікаў конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора” з Новай Вёскі (Мінская вобласць). Шэсць наезнікаў дэманстравалі майстэрства верхавой язды і фехтавання. Гэта прыводзіла ў захапленне як дарослых, так і дзяцей. А потым на працягу дзвюх гадзін самадзейныя артысты мясцовага Палаца культуры і раёна дарылі свае музычныя нумары ўсім, хто прыйшоў у гэты дзень на стадыён. Фінальным акордам святочнай праграмы стала дыскатэка.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть