АгропромМикашевичиНовости районаОбществоЭкономика

Першы «тысячнік» на жніве ў Лунінецкім раёне (фотарэпартаж)

Першым у Лунінецкім раёне 1000 тон збожжа ад камбайнаў  даставіў на зернеток вадзіцель аўтамабіля МАЗ з ААТ “Вулькаўскі світанак” Анатоль Яраховіч.

Уручаючы Анатолю Рыгоравічу Падзяку ад раённага выканаўчага камітэта, кіраўнік раёна Аляксандр Савіна адзначыў, што яго поспех пацверджаны асабістай стараннасцю, разуменнем важнасці жніва, адданасцю і любоўю да роднай зямлі. Падарункі і грашовыя прэміі пераможцы спаборніцтва таксама ўручылі прадстаўнікі абкама прафсаюза работнікаў АПК: намеснік старшыні – Яўген Мартынюк і галоўны тэхнічны інспектар працы – Сяргей Конюшка, а таксама раённы лідар прафсаюзнага руху Вольга Ермалёнак.

У гэты дзень ушанаванні адрасаваліся яшчэ некалькім удзельнікам жніва з “Вулькаўскага світанка”.

Падрабязнасці ў «Лунінецкіх навіных» за 3 жніўня

Прапануем вашай увазе невялікі фотарэпартаж

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть