Общество

«Пешаход»

операция пешеходСпецыяльная аперацыя пад такой назвай стартавала на тэрыторыі Брэстчыны  і працягнецца да 17 лютага.

Толькі ў гэтым годзе на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 25 (летась 23) дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. У выініку 5 чалавек загінулі, 21 — атрымалі пакалечанні розных ступеняў цяжкасці, у 6 выпадках грамадзяне знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Асаблівую заклапочанасць выклікае тое, што пешаходы не захоўваюць правілы паводзін на дарогах і вуліцах населеных пунктаў, не выкарыстоўваюць у цёмныі час сутак святлоадбіваючыя элементы.

Падчас аперацыі будзе ўзмоцнены кантроль на ўсіх аўтадарогах і ў населеных пунктах, што да іх прылягаюць. У поле зроку трапяць таксама асвятляльнасць вуліц, пешаходныя пераходы, аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог.

Пешаходы і веласіпедысты, якія не абазначаюць сябе флікерамі, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксандр АНТАНОВІЧ,
начальнік аддзялення ДАІ РАУС.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть