Общество

ПІЯНЕРСКАЕ СВЯТА САБРАЛА СЯБРОЎ

У Цэнтры дзіцячай творчасці прайшоў VІІІ раённы злёт піянераў.

Пасля ўрачыстых гукаў гімна нашай краіны перад дэлегамі злёту выступіла першы сакратар гаркама БРСМ Святлана Максімчык. Сваімі ўспамінамі аб ваенным ліхалецці падзяліліся ветэраны Мікалай Юсціновіч і Міхаіл Канапацкі. Прыгожымі нумарамі мастацкай самадзейнасці парадавалі выхаванцы Галіны Гімбатавай – узорны ансамбль эстраднай песні “Залатое птушаня”.

З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў піянерскіх гасціных: “Вясёлая пераменка” (адзначаны прадстаўнікі школ – №3 г. Мікашэвічы, Ракітнянскай, №1 г. Лунінца, Вялікачучавіцкай і Язвінскай), “Край мой Лунінеччына” (лунінецкія СШ №№1, 3 і 4), “Дзеці – ветэранам” (СШ №2 г. Мікашэвічы, Язвінскай, Лахвенскай, Палескай СШ і Бродніцкай БШ), “Лідэры піянерскай дружыны” ¬(Вялікачучавіцкай, СШ №№1 і №4 г. Лунінца).

На працягу года праходзіла піянерская акцыя “Далёкай мужнасці вернасць захоўваем”, пераможцамі якой прызнаны прадстаўнікі Сінкевіцкай, Лахвенскай і Ракітнянскай школ.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть