Общество

Плацяжы ў бюджэт

Згодна з пастановай Мінфіна і Праўлення Нацбанка Рэспублікі Беларусь №89/782 ад 26.12.2013 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Інструкцыю аб парадку выканання рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь па даходах” з 2 мая 2014 года закрываюцца транзітныя рахункі для залічэння плацяжоў у бюджэт фонду ў беларускіх рублях.
Залічэнне плацяжоў у бюджэт фонду з 2 мая 2014 года будзе рабіцца для ўсіх аддзелаў, размешчаных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, на агульны рахунак №3602941010003, які бу-дзе адкрыты ў ААТ “АСБ Беларусбанк” г. Мінск, код 795.
Пры запаўненні плацёжных дакументаў на ўплату плацяжоў у бюджэт фонду ў полі “Бенефіцыяр” трэба ўказаць (як і раней): Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, а ў полі “УНП бенефіцыяра” – лічбавы дзевяцізначны код Лунінецкага аддзела ФСАН – 204133002.
Дадзеная інфармацыя будзе размешчана на сайце і на карпаратыўным партале Фонду.
Ірына ЧЫСЦЯКОВА,начальнік аддзела.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть