Планы «Водаканала»: капрамонт калектара ў Лунінцы і будаўніцтва водаправодных сетак у Бродніцы і Лахве
Новости районаОбщество

Планы «Водаканала»: капрамонт калектара ў Лунінцы і будаўніцтва водаправодных сетак у Бродніцы і Лахве

На сённяшні дзень «Водаканал» забяспечвае вадой жыхароў Лунінца і Мікашэвіч, а таксама 30 сельскіх населеных пунктаў Лунінецкага раёна. На балансе прадпрыемства знаходзяцца 26 станцый абезжалезвання, 79 артэзіянскіх свідравін, 17 помпавых станцый, 29 ачысных збудаванняў, 48 КНС. Працягласць водаправодных сетак складае 388,87 кіламетраў, каналізацыйных – 158,1. Даступнасць паслуг і іх кругласутачнае функцыянаванне забяспечваюць 202 работніка.

Як паведаміў «Лунінецкім навінам» дырэктар «Водаканала» Аляксандр РАДЗІАНОВІЧ, летась за кошт сродкаў абласнога бюджэту (больш як 475 тысяч рублёў) зроблены капітальны рамонт каналізацыйнага калектара па вуліцы Савецкая ў Лунінцы – заменена 185 метраў, а таксама распрацавана праектная дакументацыя на ўчастак яго да вуліц Гагарына і Чырвонаармейская. Плануецца зрабіць гэтыя 184 метры сёлета.

Таксама прадпрыемствам аказваліся паслугі арганізацыям і насельніцтву па пракладцы, рамонце і прамыўцы сетак, падключэнню да цэнтральнага водазабеспячэння і водаадвядзення, транспартныя.

Акрамя капітальнага рамонту каналізацыйнага калектара на гэты год запланавана будаўніцтва ў Бродніцы водаправодных сетак 7,2 кіламетра, у Лахве – ачысных збудаванняў і 8,2 кіламетра водаправодных сетак.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть