Общество

«Пломбы» на дарогах

Час ямкавага рамонту надыходзіць, калі растаяў снег, тэмпература плюсавая і суха. Гэтыя ўмовы паявіліся – і ДРБУ-101 вывела сваю тэхніку на вуліцы.

На ўзбраенні ў дарожнікаў ёсць  спецыялізаваная машына, якая “лапіць” ямкі і расколіны ў асфальце струменева-эмульсійным спосабам. І хаця за стан дарог у Лунінцы адказваюць камунальнікі, дарожная служба па магчымасці заўсёды аказвае садзеянне.

– Зараз умовы надвор’я спрыяльныя, таму стараемся выкарыстоў-ваць усе дні, уключаючы выхадныя, – расказвае дырэктар ДРБУ-101 Аляксандр Трухноў. – Правялі ямкавы рамонт на Чырвонай, Фрунзе, Прыпяцкай. Зараз працягваюцца работы на Давыдава. І так будзем працаваць, пакуль не прывядзем у парадак вуліцы не толькі ў горадзе, але і ў вёсках. Грошы, хаця і невя-лікія, выдзелены, матэрыялы закуплены, графікі складзены.

Як і чым запаўняюць ямкі?

Цікаўныя позіркі кідаюць лунінчане, праязджаючы ці праходзячы побач з працуючымі аранжавымі аўтамабілямі дарожнай службы. У суправаджэнні галоўнага інжынера Віталя Кузьміча паназіраць за працэсам адправіліся ў Вічын, дзе вадзіцель Мікалай Арэхва і аператар устаноўкі Віктар Вароніч пасля таго, як сумесь была разагрэта да належнай тэмпературы, прыступілі да работы.

Для чытачоў коратка раст-лумачу, як вядзецца плам-біраванне выбоін. Збоку здаецца, што працаўнік проста запаўняе ямкі чымсьці са шланга. Аднак на самай справе працэс больш складаны. Спачатку сціснутым паветрам выдзімаецца пыл, затым упырскваецца эмульсія. Потым запаўняецца гравійнай сумессю, а потым яшчэ пясчанай адсыпкай. Праязджаючыя машыны коламі ўшчыльняюць гэтую «пломбу», і ў выніку атрымліваецца адрамантаванае  пакрыццё.

– Нашы работнікі за-дзейнічаны не толькі на ямкавым рамонце, працуем і на розных аб’ектах па дагаворах, – расказвае Віталь Мікалаевіч. – Так, напрыклад, зараз брыгады дарожнікаў вядуць добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі ўзводзімага гандлёвага аб’екта “Санта-Рытэйл”. У кароткі тэрмін неабходна пакласці бетонную плітку на тэрыторыі 5,5 тысячы квадратных метраў. А яшчэ працягваем грэйдзі-раванне ў сельскіх населеных пунктах, прыводзім у належны выгляд пад’язныя дарогі да асноўных сядзіб і па аўтобусных маршрутах.

Чаго чакаць сёлета?

Як расказаў галоўны архітэктар раёна Андрэй Лузько, асфальтабетоннае пакрыццё ў першым паўгоддзі паявіцца на ўчастках дарог Дзятлавічы – Купаўцы – Язвінкі, Азярніца – Любачын – Лахва, на пад’ездзе да аграгарадка Палескі ад дарогі Гомель – Кобрын. Што датычыць Лунінца, то плануецца мадэрнізацыя вуліцы Чырвонай. Зараз вядзецца праектаванне. У недалёкім будучым пашырацца аўтастаянкі каля Дома культуры, насупраць РКЦ філіяла “Аграпрамбанк”, міні-рынку з боку вуліцы Лісовіча. Асноўная ўвага будзе нададзена замене камунікацый і стварэнню безбар’ернага асяроддзя.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть