МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Последствия взрыва в жилом доме в Лунинце

Як мы пісалі, трывожнае паведамленне аб выбуху ў жылым доме на вуліцы Рабінавая ў райцэнтры ў РАНС паступіла ў суботу, 1 кастрычніка, у 21.58. У выніку здарэння разбуранымі аказаліся дзве сцяны, пашкоджаны дах і маёмасць.

Узгарання не назіралася, таму дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася. Спачатку паведамлялася, што ніхто не пацярпеў. Але потым стала вядома, што на наступны дзень у бальніцу звярнуўся гаспадар дома. Мужчына 1981 года нараджэння атрымаў апёкі рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.

Праверку па факце праводзіць раённы аддзел унутраных спраў. Паводле інфармацыі яго начальніка Віталя Рылача, устанаўліваюцца прычыны здарэння, назначаны шэраг экспертыз. Адна з разглядваемых версій – парушэнне правілаў эксплуатацыі газу ў быце.

Шаноўныя землякі, заклікаем вас быць асцярожнымі. Калі ласка, не рызыкуйце жыццём і здароўем. Тым больш, што на старонках “ЛН” на пастаяннай аснове з’яўляюцца публікацыі ад спецыялістаў раёна газазабеспячэння, прадстаўнікоў упраўлення Дзяржпрамнагляду. Будзьце ўважлівымі і зрабіце ўсё, каб пазбегнуць трагедый.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть