Праца і жыццё — на выдатна
Общество

Праца і жыццё — на выдатна

fedor-grinevich

Жоўты прыгожы домік – адзін з многіх на вуліцы Колбіка ў Дрэбску. Садовыя дрэвы і злёгку кранутыя халадамі хрызантэмы адгукаюцца на павевы ветру. Нячастыя промні восеньскага сонца скіроўваюцца ў вокны пакояў, дзе праходзяць дні ціхай старасці Фёдара ГРЫНЕВІЧА. Сёлета гаспадару дома споўнілася 75 год.

Нарадзіўся ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Падросшы, вучыўся ў мясцовай школе, а пасля заканчэння ўладкаваўся ў калгас. З цягам часу сярод механізатараў стаў сапраўдным прафесіяналам.  Яму можна было даверыць любую работу, якую выконваў старанна і якасна. Добрасумленная праца не засталася незаўважанай: Ф.М. Грыневіч быў удастоены высокай урадавай узнагароды – ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Пра тое, як стаў адным з лепшых, Фёдар Мікалаевіч расказвае сціпла, маўляў, працаваў як усе, стараючыся падабраць кожны каласок. Стомы практычна не адчуваў: разам з іншымі механізатарамі гаспадаркі клапаціўся пра ўраджай, забываючы пра сон і адпачынак.

І цяпер, у паважаным узросце, нягледзячы на тое, што старасць саграваюць дзве дачкі, сын і ўнукі, кожны дзень напоўнены клопатамі, без якіх, па стану сваёй душы, не можа жыць. Гаспадар і на пенсіі гаспадар.

Аляксандр Коўка



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть