Сучаснай тэхнікай папаўняецца транспартны парк дзяржаўнага прадпрыемства «Сінкевіцкі»
Общество

Сучаснай тэхнікай папаўняецца транспартны парк дзяржаўнага прадпрыемства «Сінкевіцкі»

Новай, сучаснай тэхнікай папаўняецца транспартны парк дзяржаўнага прадпрыемства «Сінкевіцкі». За апошнія два месяцы тут набылі два трактары «Беларус». Нядаўна ў гаспадарку прыбыў аўтобус МАЗ.

Зараз новая пасажырская тэхніка праходзіць абкатку. Яе даручылі Аляксандру КРЫВУЛЬЦУ, які вельмі задаволены машынай.

– У яе выдатная праходнасць, што немалаважна, калі дарогі – гравійныя, – расказвае вопытны вадзіцель. – У аўтобуса – сучасны дызайн салона, 25 крэслаў для пасажыраў размешчаны вельмі зручна. Ёсць сістэма размеркаванай вентыляцыі з індывідуальнымі панэлямі абдзімання. Таму тыя некалькі сотняў кіламетраў, якія пры раскіданасці нашых аб’ектаў аўтобус можа «наматаць» за змену, не будуць асабліва адчувацца.

Як адзначыў галоўны інжынер дзяржаўнага прадпрыемства «Сінкевіцкі» Сяргей Рабушчыц, набыццё яшчэ аднаго аўтобуса прадыктавана неабходнасцю. Гаспадарка мае вялікую працягласць: паміж зямельнымі ўгоддзямі, малочнатаварнымі фермамі і іншымі аб’ектамі гаспадаркі  – дзясяткі кіламетраў. Акрамя таго, калектыў складаецца не толькі з жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак, але і Мікашэвіч. Таму своечасовая дастаўка людзей да месцаў работы і пражывання, забеспячэнне гарачым харчаваннем маюць вялікае значэнне. У гаспадарцы ўпэўнены, што новы аўтобус, як і ўжо наяўны ПАЗ, будзе вельмі запатрабаваны, асаб-ліва ў летні перыяд.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть