Общество

ПРАДАЕМ МАЛАКО, КУПЛЯЕМ МАШЫНЫ І АБСТАЛЯВАННЕ

Летась Лунінеччына ажыццяўляла знешнегандлёвую дзейнасць з 35 краінамі свету. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца Расія (60,8 працэнта ад агульнага аб’ёму тавараабароту), Украіна (9,3 працэнта), Германія (7,3), Фінляндыя (4,9), Паўднёвая Афрыка (3,5), Польшча (2,1).
Аб’ём экспарту тавараў у цэлым па раёне склаў 26,2 мільёна, імпарту – 23,2 мільёна долараў ЗША. У параўнанні з 2008 годам гэтыя лічбы зменшыліся адпаведна на 40 і 27,5 працэнта. У знешнегандлёвым абароце раёна на долю экспарту прыходзіцца 53,1, імпарту – 46,9 працэнта.
Экспартуе Лунінеччына ў асноўным малочную прадукцыю (32,3 працэнта), а таксама машыны і абсталяванне (19,4 працэнта). Купляем за мяжой тыя ж машыны і абсталяванне (48,8 працэнта), прадукцыю хімічнай прамысловасці (22,3), некаштоўныя металы і вырабы з іх (20,5).
Віктар ДЫДЫШКА, начальнік аддзела статыстыкі

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть