Общество

Прадастаўце тлумачальную запіску!

Да ўвагі індывідуальных прадпрымальнікаў і работнікаў бухгалтэрый арганізацый усіх формаў уласнасці!
Плацельшчыкам абавязковых страхавых узносаў неабходна да 25 сакавіка прадаставіць на паперным носьбіце Тлумачальную запіску да дакументаў персаніфіцыраванага ўліку, які ўтрымлівае формы ПУ-3 “Індывідуальныя звесткі” пры ўплаце ўзносаў за снежань 2013 года ў 2014-ым у раённы аддзел ФСЗН.
Нагадваем, што плацельшчыкі, якія прадастаўляюць работу па працоўных, грамадзянска-прававых дагаворах, уплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ва ўстаноўленыя дні выплаты заработнай платы. У стаж работы для назначэння працоўнай пенсіі залічваюцца перыяды работы пры ўмове, калі на іх працягу ўплачваліся названыя ўзносы (артыкул 51 Закона аб пенсіях). Аднак, па стану на 01.03.2014 г. некаторыя прадпрыемствы Лунінеччыны маюць запазычанасць перад Фондам: СВК “Багданаўка” – 372 мільёна рублёў, “Гарадоцкі” – 326,4 мільёна, “Дзятлавіцкі” – 272,9 мільёна, ЗАТ “Бел МК Агра” – 127,7 мільёна, ААТ “Лунінецрамбуд” – 71,1 мільёна рублёў.
У выпадку адсутнасці ўплаты страхавых узносаў дадзены перыяд не ўключаецца ў стаж застрахаванай асобе для назначэння пенсіі.
За непрадастаўленне службовымі або іншымі упаўнаважанымі асобамі ці індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў вызначаныя тэрміны дакументаў, справаздач, звестак і іншых матэрыялаў, а таксама пры ўказанні заведама несапраўдных звестак, прадугледжана адказнасць у выгля-дзе штрафу ад 4 да 20 базавых велічынь (артыкул 23.16 КоАП Рэспублікі Беларусь).
Ірына ЧЫСЦЯКОВА, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть