Прадпрыемства нарошчвае аб’ёмы
Общество

Прадпрыемства нарошчвае аб’ёмы

рмзНягледзячы на тое, што сёлета ў рамонтна-механічнага завода няма дзяржаўных заказаў, тут не зніжаюць тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці.

За тры месяцы года гэты паказчык склаў 125 працэнтаў да ўзроўню 2012-га. Спыняцца на дасягнутым на РМЗ не збіраюцца, хаця працуюць, як запэўнівае дырэктар Аляксандр Волк, “з калёс”. Доўгатэрміновай праграмы скласці не ўдаецца, у лепшым выпадку на месяц-паўтара. У прадпрыемства перад дзяржавай і іншымі суб’ектамі гаспадарання запазычанасці няма. А вось дэбіторская вылічваецца сумай 800 мільёнаў рублёў. Тут разумеюць, што не ўсе сельгаспрадпрыемствы могуць адразу разлічыцца за заказ, таму дапускаюць растэрміноўку. Нягледзячы на ўсе складанасці, працягваецца работа па пошуку новых партнёраў, у тым ліку і на міжнародным рынку.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть