Праект Канстытуцыі адпавядае запыту беларускага грамадства
Новости районаОбществоПолитикаРеферендум

Праект Канстытуцыі адпавядае запыту беларускага грамадства

Такога меркавання прытрымліваецца старшыня суда Лунінецкага раёна Міхаіл ДЗЕНІСОВІЧ:

– На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання. У ім пая-віўся новы раздзел пра Усебеларускі Народны Сход. Для нас УНС – не новы орган, ён ужо арганічна ўвайшоў у нашу нацыянальную палітычную гісторыю, нашу дзяржаўнасць. Пачынаючы з 1996 года, у нас прайшло іх шэсць. Хтосьці можа пры-трымлівацца думкі, што дастаткова пакінуць яго ў той жа арганізацыйнай форме – кансультатыўны дарадчы орган. Аднак, у УНС павінен быць адпаведны палітычны, канстытуцыйна-прававы статус. Найперш для таго, каб за народам было апошняе слова ў плане вырашэння таго ці іншага пытання. Гэты орган павінен быць прапісаны ў Асноўным Законе, у Канстытуцыі. У праекце дакладна вызначаны алгарытм фарміравання гэтага органа, кампетэнцыя і кола пытанняў, якія ён будзе вырашаць. Так, напрыклад, УНС можа вызваліць з пасады Прэзідэнта ў выпадку сістэматычнага ці грубага парушэння Канстытуцыі або ўчынення дзяржаўнай здрады ці іншага цяжкага злачынства. УНС назначае суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў. УНС зацвярджае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. УНС выбірае і вызваляе з пасады старшыню і членаў Цэнтрвыбаркама і зможа ўносіць прапановы аб Рэспубліканскіх рэферэндумах…

Мы пішам Канстытуцыю для сябе, для грамадзян Беларусі, каб жыць у адпаведнасці з гэтым Асноўным Законам. Мы павінны зрабіць усё, каб у краіне былі мір і дабрабыт, каб захаваць сваю нацыянальную самаідэнтычнасць і свой суверэнітэт, які нам так дорага дастаецца. Мы бачым, што наш суверэнітэт не дае спакою многім. Таму трэба закласці ў Асноўным Законе пэўныя страховачныя механізмы, якія дапамаглі б  захаваць дзяржаву як незалежную і дазволілі б у далейшым эвалюцыйна развівацца, умацоўвацца, рабіць так, каб тыя асноватворныя правы і свабоды, гарантыі іх рэалізацыі, якія сёння замацаваны ў Канстытуцыі, дзяржава магла сапраўды забяспечыць, каб яна была ў стане гэта зрабіць.

Запісала Алена ДАНІЛОВІЧ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть