Прафесійнае свята сёння адзначаюць работнікі энергетычный галіны Беларусі
Общество

Прафесійнае свята сёння адзначаюць работнікі энергетычный галіны Беларусі

Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнай галіны! Сардэчна ВІНШУЕМ вас з прафесійным святам!

У напружаным рытме сучаснага жыцця прафесія энергетыка з’яўляецца адной з найважнейшых. Менавіта ад вашай працы напрамую залежыць бесперабойная работа прадпрыемстваў, школ, бальніц, вы несяце цяпло і ўтульнасць у кожны дом. Надзейная работа энергетычнай галіны забяспечана найвышэйшым прафесіяналізмам і самаадданасцю справе яе працаўнікоў.

Лунінецкія энергетыкі паспяхова выконваюць свае задачы, даюць упэўненасць у заўтрашнім дні ўсім жыхарам раёна. Сапраўдным гонарам вашых працоўных калектываў з’яўляюцца вопытныя кіраўнікі, кваліфікаваныя спецыялісты, умелыя рабочыя, здольныя вырашаць складаныя тэхнічныя і арганізацыйныя задачы. Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць ветэраны, якія паказваюць прыклады прафесіяналізму і адданасці неабходнай справе.

Паспяхова ўкараняючы новыя тэхналогіі, выкарыстоўваючы самае сучаснае абсталяванне, энергетыкі захоўваюць і прымнажаюць лепшыя традыцыі. Упэўнены, што добрасумленная праца, мэтанакіраванасць і энергія, – выдатныя якасці, якія сталі сінонімамі вашай работы, дазволяць выйсці на новы ўзровень стваральных здзяйсненняў.

Паважаныя энергетыкі! Ад імя жыхароў раёна выказваем падзяку за самаадданую працу. Жадаем вам безаварыйнай работы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя, асабістага шчасця, міру і дабра. І, вядома, – цяпла і святла!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть