2022 - Год исторической памятиМикашевичиНовости районаОбщество

Праграма святкавання ў Лунінцы 77-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая

Праграма святкавання 77-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая, панядзелак

з 9.00 – выязны святочны гандаль, работа індывідуальных прадпрымальнікаў (вул. Савецкая, Піянерская);

Традыцыйна ў Дзень Перамогі на гарадскіх плошчах, а таксама каля помнікаў і абеліскаў загінуўшым праходзіць рэспубліканская акцыя.

Яе мэта – аддаць даніну памяці тым, хто ўнёс уклад у агульную Перамогу, вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прыгадаць сваіх продкаў-герояў.

У Лунінцы збор удзельнікаў з партрэтамі родных – у 9.30 каля аддзялення сувязі.

9.00-14.00 – выставы: малюнкаў навучэнцаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў, вырабаў дэкаратыўнай творчасці, майстроў народнай творчасці, інтэрактыўная пляцоўка, выставы “Трагедыя ўрочышча Мачула” і “Ад пачатку вайны да парада Перамогі” (пл. Леніна, вул. Савецкая каля музея), работа атракцыёнаў;

10.00-11.00 – урачысты мітынг, шэсце калон працоўных калектываў, ваеннаслужачых, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў (пл. Леніна);

11.00-11.20 – ускладанне кветак да абеліскаў (гарадскі сквер);

11.00-14.00 – квэст-гульня для дзяцей “Святочны марш-кідок “Салют Перамогі” (пл. Леніна);

11.30-13.00 – святочная канцэртная праграма “Мелодыі Перамогі” (пл. Леніна);

12.00-16.00 – спартыўна-гульнявыя мерапрыемствы (стадыён “Палессе”)

14.00 – кінапаказ мастацкага фільма “Марыя. Выратаваць Маскву” (кінатэатр “Кастрычнік”).

20.00-24.00 – канцэртная праграма “Салют, Перамога!” (пл. Леніна);

22.55 – маладзёжная патрыятычная акцыя “Спяваем “Дзень Перамогі” (пл. Леніна).

З 8.00 да 16.00, з 20.00 да 24.00 – па вуліцы Савецкая, Піянерская, 50 год Кастрычніка будзе перакрыты рух транспартных сродкаў.

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть