Общество

ПРАПАНАВАЛІ, ШТО МЕЛІ, ВЕСЯЛІЛІ, ЯК УМЕЛІ

Дзянёк для першага кірмашу ў Лунінцы арганізатары нібыта падгадалі – выдаўся ён цёплы, пагодлівы, сонечны.

Хто хацеў купіць бульбу, прыйшлі рана, таму ў восем гадзін гандаль ужо кіпеў. Першыя пакупнікі набылі бульбу з СВК “Гарадоцкі” па 900 рублёў за кіла-грам. Танны па сённяшніх цэ-нах “другі хлеб” размялі хутка. У сярэднім бульбу рэа-лізоўвалі па 1200 рублёў.

Дбайныя гаспадары запасаліся ўгнаеннем, якое рэалізоўваў СВК “Хваецкае”.

Попытам карысталіся зерне, канюшына, капуста, буракі, жывая рыба, мёд… І гэты пералік можна працягваць. Падабалася пакупнікам морква з фермерскай гаспадаркі “Юліян” і цыбуля з СВК “Дварэцкі”.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Мазько выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто прыняў удзел у кірмашы. Дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі СВК “Гарадоцкі”, “Новае Палессе”, “Дзятлавічы, “Дварэцкі”, “Хваецкае” і філіял “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства.

У культурна-забаўляльнай праграме гучалі песні ў выкананні калектываў “Жывіца” (Вулькаўскі 1 Цэнтр культуры і творчасці), “Васілінкі” (Міжлескі СДК) і “Світанак” (Дзятлавіцкі ЦСДК). Апошні, як, дарэчы, і прафтэхкаледж сельскагаспадарчай вытворчасці адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі за актыўны ўдзел у кірмашы.

Некалі ў народзе хадзіла жартаўлівая, але красамоўная прыказка: “Вады – хоць заліся, камянёў – хоць забіся, хлеба прыкупі – дый жыві”. Сёння яна страціла сваю актуальнасць бо, пабываўшы на кірмашы, яе можна перафразаваць па-іншаму: збожжа – хоць засыпся, бульбы – хоць забіся, песню заспявай – дый жыві!

Наступны кірмаш у Лунінцы – 16 кастрычніка. Прыходзьце – не пашкадуеце!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть