Брату маёй жонкі споўнілася б 85 год... Даўнозавяршыўся зямны шлях удзельніка Вялікай Айчыннай, але яго ўспаміны жывуць умаёй памяці. Карані Рыгора Неўдаха – у вёсцы Цна. Яго маці ранапамерла. Бацька Павел Лазаравіч ажаніўся ў другі раз – на Фядоры Дзітрыеўне "здому Богдан”. Нарадзіліся яшчэ пяцёра дзяцей. Старэйшы сын вымушаны быў стацьпарабкам ў Нікадзіма Яскевіча, які жыў на Вічынскіх хутарах, у напрамку вёскіБараўцы. Працягваў працаваць тут і ў вайну. Размяшчэнне сядзібы было зручнымдля партызан атрада імя Кірава, сувязным якога стаў Рыгор. Да яго прыходзіўпадпольшчык з Лунінца. Звесткі, якія паведамляліся юнаку, ён перадаваў далей –сувязному ў Бродніцу. У 1943-ім "ланцужок” выдаў правакатар. За Рыгорампрыйшлі немец і паліцай. Спыталі ў гаспадыні, дзе парабак.– Адпачывае за печкай…Прымусілі ўзняцца: маўляў, збірайся, пойдзем угорад. Гаспадыня прапанавала:– Можа, торбу збяру ў дарогу…– Мы яго там накормім, – буркнуў паліцай.– Тады дазвольце хлопцу хаця б "да ветру” схадзіць…Паліцай згадзіўся, але пайшоў услед за ім з хаты.За хлявом Рыгор зрабіў выгляд, што сцягвае штаны і прысядае. Праважатыадвярнуўся. Хлопец ускочыў і даў драпака ў выратавальны лес. Паліцай страляў,ды не трапна. Можа, пашкадаваў?Рыгор ледзь не бегам дабраўся да Краснай Волі. Вяскоўцы,якім давяраў, падказалі, дзе знайсці партызан. Аднак, у Грычыне ён трапіў не ўразмяшчэнне брыгады імя Кірава. Затрымалі вартавыя іншага атрада. Пасляжорсткага допыту вырашылі, што хлопец падасланы немцамі. Да канчатковагавысвятлення лёсу прывязалі "разведчыка” да дрэва, сціснуўшы вяроўкай рукі заствалом, і пакінулі ў лесе. Бязлітасныя камары абляпілі адкрытыя ўчасткі цела.Было так балюча, што чакаў горшага…Раптам непадалёку ўбачыў двух ідучых людзей і стаўклікаць. На шчасце, гэта былі партызаны з яго роднай вёскі – Пракоп Грыневіч(першы старшыня створанага ў 1940-ым калгаса "Іскра”) і яго брат Раман. Яныпаручыліся за сувязнога і забралі яго ў атрад, які з цягам часу стаў называццаімя Калініна. Рыгор удзельнічаў у шматлікіх аперацыях, у тым лікуў разгроме нямецкага гарнізона і ўзрыве чыгуначнага маста праз раку Лань. Угэтым баі атрымаў першае раненне… Калі з Вялікай Зямлі ў атрад прыбыло 10 дэсантнікаў,Рыгора прызначылі правадніком парашутыстаў. Невялікімі групамі суправаджаў начыгунку – вялася "рэйкавая вайна”. У чарговы раз разведка данесла, што са станцыіЛунінец будзе накіраваны нямецкі састаў з жывой сілай і тэхнікай. Камандзіргрупы даў загад правесці дыверсію на перагоне Дрэбск-Ракітна. Разам з чатырмадэсантнікамі падышлі да ўрочыша Малады Лес. Размясціліся ў хмызняку. Нааперацыю вызначылі Рыгора з адным падрыўніком. Ноч была месячная. Высеклінекалькі кустоў і, піхаючы іх, каб прыкрыць сябе, папаўзлі да чыгуначнагапалатна. Тут таксама рос хмызняк, таму змаглі затаіцца. Па пуцях хадзілі,правяраючы, нямецкія вартавыя. Упэўніўшыся, што пост адышоў, хутка падклаліміну пад рэйкі, замаскіравалі яе, працягнулі шнур у адхон і заляглі. Цягнікчакалі доўга. Ужо сонца ўзышло, калі паказаўся састаў, наперадзе якога рухаласяплатформа з пяском. Калі яна прайшла, падрыўнік дзёрнуў за шнур і пакаціўся пададхон. Азірнуўшыся, Рыгор заўважыў, што шнур парваўся. Ён імкліва схапіў канец,што застаўся, дзёрнуў за яго і пакаціўся ўслед за напарнікам. Выбух прагрымеўпад цэнтрам састава. Узняўшыся, партызаны пабеглі да лесу. Заўважыўшы, па іхсталі страляць немцы, з вышкі каля пераезду застрачыў кулямёт. Таварышы трапнымстрэлам "знялі” вартавога. Убачылі, як упаў з вышкі, і пабеглі ў напрамкухутара Бабы, што за Кажан-Гарадком…Там пражывала мая цётка па маці НастассяКараваевіч. У яе доме звычайна спыняліся партызаны пасля выканання баявогазадання. У той дзень у гэтым напрамку кіраваўся бацька. Ён паспеў перасячыпераезд да дыверсіі. Калі заехаў да хутара Бабы, падрыўнікі сталі распытвацьпра выбух. Бацька бачыў, што загінулі немцы, была пашкоджана тэхніка. У адным звагонаў было шкло, у другім – шкловата. Паравоз ляжаў бокам упоперак рэек ідоўга гудзеў...Так што аб гэтым эпізодзе баявой дзейнасці Рыгора яведаў ад бацькі. Прыгадваю яшчэ, што ў час акупацыі не аднойчы прачынаўся ад ціхагагруку ў акно. Мама адкрывала дзверы. Рыгор заглядаў і прасіў харчоў для сябе іспадарожнікаў: "Мы некалькі сутак не елі...”. Маці збірала аднавяскоўцу хлеба ісала.Пасля вызвалення раёна, у ліпені 1944-га, партызанстаў чырвонаармейцам. Пры ўзяцці Кенігзберга быў цяжка паранены. 4 месяцылячыўся ў шпіталі. Потым медсястра прывезла яго ў родную вёску. Я быў тадыпершакласнікам Цнянскай пачатковай школы. Помню, як Рыгор на мыліцах хадзіў павясковай вуліцы. Забягаючы наперад, скажу: усё жыццё ён пакутаваў ад раны, штоне зажывала на назе…Калі ў 1956-ым я ажаніўся з яго зводнай сястройНадзеяй, Рыгор быў на нашым вяселлі. Дарэчы, яго жонка Вольга, ураджэнкаКраснай Волі, таксама была ў партызанскім атрадзе, іх шлюб быў асвячаны баявымбратэрствам...Рыгор Паўлавіч застаўся непісьменным, нават літарне ведаў. У пасляваенны час у нашым краі было цяжка працаўладкавацца. Разам зжонкай пераехалі ў Растоўскую вобласць. Былы партызан і чырвонаармееец працаваўна крупадзёрцы. У сям’і нарадзіліся чатыры дачкі і сын, якія засталіся жыць уРасіі. Наш зямляк часта наведваў малую радзіму, сустракаўся з баявымі таварышамі.Амаль нікога з паплечнікаў па ратнай зброі цяпер не засталося. Захоўваць памяцьпра патрыётаў – свяшчэнны абавязак родных...Фёдар ДАНІЛОВІЧ, ветэран педагагічнай працы. г.Лунінец.