Присяга

«ЧЕСТЬ ИМЕЮ!»

Дзяўчаты жадаюць, каб іх выбраннік выканаў ганаровы абавязак па абароне Айчыны!
Магу сцвярджаць аб гэтым на падставе своеасаблівага сацыялагічнага апытання нашых навучэнцаў. Зразумела, яны агаворваюць выключэнне выпадкаў, калі служба ў арміі немагчыма па стану здароўя патэнцыяльнага прызыўніка. 
Засмуціла, што каля трэцяй часткі юнакоў не хочуць аддаць даніну “сапраўднай мужчынскай рабоце”. Папрасіла, каб яны паспрабавалі аргументаваць сваю пазіцыю. Істотных прычын “супраць” службы ў арміі не выявіла – хтосьці лічыць, што гэта небяспечна; хтосьці баіцца так званай “дзедаўшчыны”; хтосьці не хоча “губляць” паўтара года свайго жыцця. І вельмі парадавала, што большасць навучэнцаў з’яўляюцца маімі аднадумцамі ў гэтым пытанні. Чытаю радкі сачыненняў:
“Па-рознаму называем Беларусь. Айчынай – тут спрадвеку жылі нашы бацькі і дзяды. Радзімай – тут мы нарадзіліся, навокал усё для нас роднае. Маці – таму што краіна ўскарміла нас сваім хлебам, успаіла сваім паветрам… Беларусь аберагае і абараняе нас. Адна ў чалавека мама, адна і Радзіма. Ганаруся тым, што, калі прыйдзе час, я, як мае бацька і дзед, таксама скажу: гонар маю Радзіме служыць!”;
“Армія – гэта не танкі, самалёты, зброя. Гэта, перш за ўсё, – людзі. Са сваімі характарамі, думкамі, праблемамі. Армія – гэта праверка якасцей, якія фарміруюцца ў цябе штодзень. Армія – вышэйшая ступень падзякі: маме – за тое, што дала табе жыццё; краіне – што забяспечыла домам, дала магчымасць атрымаць адукацыю, грамадзянскае выхаванне. Армія – гэта гатоўнасць прыняць на сябе адказнасць за спакой жыхароў нашай дзяржавы”;
“Да сённяшняга дня не вельмі задумваўся аб службе ў арміі, што для мяне атаясамляецца з абаронай Радзімы. Гэта спрадвеку лічыцца справай гонару кожнага мужчыны, канстытуцыйным абавязкам грамадзяніна. Гонар і абавязак – галоўнейшыя каштоўнасці чалавечай душы. Яны вечныя, як само жыццё…”.
Шмат цікавых думак маіх выхаванцаў адкрыліся з іх шчырых допісаў. Завяршыць агляд хочацца выказваннем адной з дзяўчынак:
 “Не веру людзям, калі яны паціскаюць плячамі: маўляў, якая розніца – служыў юнак у арміі ці не. Шчыра шкадую тых хлопцаў, якія ўсімі праўдамі ці няпраўдамі імкнуцца ўхіліцца ад службы ва Узброеных СІлах, хто геройствам лічыць “адкасціць” ад арміі. З размоў з сяброўкамі ўсвядоміла, што ўсім хочацца праводзіць на армейскую службу свайго сябра, пісаць яму лісты, чакаць вяртання. Зусім не азначае, што юнацкае сяброўства пяройдзе ў шлюб. Але кожнай дзяўчынцы хочацца сустрэць спадарожніка жыцця, які адслужыў армію”.
Алена ЦІХАМІРАВА, куратар групы №6 ліцэя прыборабудавання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть