У Лунінцы жыве 87-гадоваяПелагея Міхайлаўна ЮРЦЭВІЧ, якую наведваю з пачуццём, быццам сваю другую бабулю.Яна з маладосці выпрабавала ўсе жахі вайны, але нестраціла душэўнасці. Калі ідзем да сядзібы, што знаходзіцца на ўскрайку горада,не заўважаем адлегласці. Шчырая ўсмешка і словы: "Зачакалася ўжо вас” –ветлівае запрашэнне ў дом. Нягледзячы на ўзрост, гаспадыня выдатна спраўляеццаса шматлікімі бытавымі патрэбамі – спадарожнікамі нядобраўпарадкаванагаўласнага жытла. Сустрэчы ж з гасцямі нібыта ўмацоўваюць сілу духу. ПелагеяМіхайлаўна частуе чаем з пячэннем, яблыкамі з уласнага сада. І пачынаюццаразмовы двух пакаленняў. Здаецца, вялікі разрыў паміж намі – 70 год, але длясумеснага абмеркавання цікавая любая тэма – ад палітыкі да медыцыны.Іншы раз задумваюся: бываюць маладзейшыя людзі,якія выраслі ў мірны час, але праяўляюць жорсткасць і бессардэчнасць. На лёсПелагеі Міхайлаўны ў вайну прыпала шмат бядот, але яна засталася добрай, чулай,шчырай. Гэта жанчына ўвасабляе для мяне лепшыя якасці абаронцы Айчыны.Ганна КУРАК, вучаніца 11 "Б” класа ліцэя.