“ДАКТАРЫ” ТЭХНІЧНЫХ НАВУК
Присяга

“ДАКТАРЫ” ТЭХНІЧНЫХ НАВУК

Пункт абслугоўвання і рамонта (ПТОР) – сэрца тэхнічнай
тэрыторыі 1169 асобнага батальёна аховы і абслугоўвання аэрадрома. Работа тут
вядзецца пастаянна, бо машыны заўсёды павінны быць у спраўным стане.

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл
Рэспублікі Беларусь працягваюцца арганізацыйныя мерапрыемствы па пераводу
ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі на летні перыяд эксплуатацыі. Як
паведаміў намеснік камандзіра часці па ўзбраенню Александр Пашкевіч, неабходна
выканаць работы на 34 адзінках тэхнікі. Разам з замацаванымі вадзіцелямі на
ПТОРы працуюць 7 чалавек з ліку грамадзянскага персаналу. Рэгуліровачныя работы
на аўтобусе МАЗ выконваў Мікалай Лусевіч.

Таксама спланаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванню і
рамонце паркавых тэрыторый, памяшканняў і абсталявання, праверцы складоў з
узбраеннем, боепрыпасамі і ваенна-тэхнічнай маёмасцю. Асаблівая ўвага будзе
нададзена мерам бяспекі пры выкананні работ.

Альберт ЕФІМЕНКА, намеснік камандзіра 1169 асобнага
батальёна аховы і абслугоўвання аэрадрома па ідэалагічнай рабоце.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть