Присяга

Галоўная САЛДАЦКАЯ ПРЫЁМНАЯ

8 красавіка – Дзень ваенных камісарыятаў

Дэкрэт Савецкага ўрада ад 8 красавіка 1918 года стварыў мясцовыя апараты па фарміраванню Чырвонай Арміі – камісарыяты па ваенных справах. Адной з галоўных задач была падрыхтоўка насельніцтва да ўвядзення абавязковай воінскай службы. Нездарма ў свой час ваенкаматы называлі галоўнай салдацкай прыёмнай. Менавіта тут пачынаюць службу прызыўнікі, сюды, часам з апошняй надзеяй, ідуць за дапамогай ваенныя адстаўнікі і ветэраны-франтавікі.

Цяпер ваенны камісарыят, у цесным супрацоўніцтве з органамі мясцовага самакіравання, разам з арганізацыяй прызыва ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь і іншыя воінскія фарміравання і пастаноўкай на ўлік радавых і афіцэраў запасу, а таксама тэхнікі, што знаходзіцца на тэрыторыіі раёна, выконвае шэраг задач сацыяльнага плана.

Расказвае раённы ваенны камісар падпалкоўнік Уладзімір ЖУК:

Асабовы састаў камісарыята – адукаваныя спецыялісты, якія маюць вялікі вопыт. Яны робяць усё магчымае для паспяховага выканання законаў Рэспублікі Беларусь “Аб абароне”, “Аб воінскім абавязку і ваеннай службе” і іншых.

Акрамя прызыва і пастаноўкі на ўлік, на ваенныя камісарыяты ўскладаецца вялікі аб’ём задач: распрацоўка планаў мабілізацыі і кантроль за імі, падрыхтоўка да правядзення вучэбных ваенных збораў і практычных заняткаў з грамадзянамі, што знаходзяцца ў запасе, ваенны ўлік і браніраванне, тэрыятарыяльная абарона, адбор кандыдатаў для паступлення ў Ваенную акадэмію і на ваенныя факультэты, на ваенную службу па кантракце… Значная работа цяпер праводзіцца па распрацоўцы мерапрыемстваў з нагоды 65-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх-захопнікаў, па падрыхтоўцы да вучэння “Захад-2009”.
Неабходна адзначыць добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў служачых ваенкамата, якія доўгі час працуюць у сістэме органаў ваеннага кіравання: галоўны спецыяліст аддзялення прызыва Ніна Якуніна, галоўны спецыяліст мабілізацыйнага аддзялення Ніна Калеснік, інспектар мабілізацыйнага аддзялення Ніна Лінкавец.
Паспяховае вырашэнне задач напрамую залежыць ад афіцэраў. Хвалююцца за вынікі сваёй справы намеснік ваеннага камісарыята падпалкоўнік Юрый Саковіч, начальнік мабілізацыйнага аддзялення падпалкоўнік Альберт Ефіменка і яго намеснік маёр Аляксей Маёраў, начальнік аддзялення тэрытарыяльнай абароны падпалкоўнік Андрэй Турчыновіч, начальнік аддзела прызыва падпалкоўнік Міхаіл Арашкевіч.

Віншую ўсіх ветэранаў і работнікаў ваеннага камісарыята з прафесійным святам. Жадаю шчасця, дабрабыту і поспехаў ў ратнай справе на карысць нашай Айчыны.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть