Присяга

КАЛІ ПЛАЧУЦЬ МУЖЧЫНЫ…

Шчымлівая сустрэча прайшла ў Вулькаўскім 2 ЦСДК з нагоды 20-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

З прывітальным словам выступіў старшыня мясцовага сельвыканкама Аляксандр Кушнярэвіч, які ўручыў юбілейныя медалі 14-ці воінам-інтэрнацыяналістам. Работнікі культуры падрыхтавалі канцэрт мастацкай самадзейнасці. Хвілінай маўчання “афганцы” ўшанавалі памяць землякоў. Пашчасціла вярнуцца з “неаб’яўленай” вайны, але не стала ў мірны час родных братоў Міхаіла і Мікалая Соцаў… Гэтая сустрэча абвергла народнае выказванне, што мужчыны не плачуць… Наадварот – яны не хаваюць пачуццяў, калі гаворка ідзе пра сапраўдную дружбу.

жжж

Аналагічнае мерапрыемства прайшло ў Азярніцкім СК, куды на ўрачыстасць быў запрошаны воін-інтэрнацыяналіст Іван Грычык. Ён прыгадаў ваенныя гады, з цікавасцю пазнаёміўся з фотаальбомам памяці. Дырэктар клуба Валерый Ліхтар уручыў госцю падарунак.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть